На гульню са Смаргонню сектар сабраў, як ні дзіўна, самае малое сёлета колькасць зялёна-белых, каля 180. Мабыць, не ва ўсіх хапіла сіл дайсці да сектара пасля гэтак насычанай суботняй праграмы… Тым не менш падтрымка на звычайным узроўні, чаму спрыяла ў першую чаргу гульня каманды. Перамога 3:0. І наша вера ў выйсце ў вышэйшы дывізіён становіцца ўсё мацней. Сектар у гэты дзень наведалі нашы госці з ЦСКА (Масква), завошта ім дзякуй. На "выдатна" прайшла пераклічка паміж нашым сектарам і хлопцамі з Масквы (цягнік дазволіў ім застацца толькі да пачатку другога тайма). Пераклічку падхапіў увесь стадыён. Пасля матчу каманда ў поўным складзе поруч нашага сектара. Для гульцоў гэта стала добрай традыцыяй, завошта ад нас ім велізарная падзяка.Фота тут. |