Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 12 верасня. ФК Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Ліда. Пачатак гульні ў 18:00.

Навiны Фота Фан-крама Гасцёўня Спасылкi Мы

11 тур. 19 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Хваля-Пінск 5:1 22.06.10, 00:03

Аксіёма пра спад пасля піка пацвердзілася ў гэты дзень на нашым віражы)). Пасля амаль трох сотняў на выездзе ў Рэчыцу на гэты матч хатні сектар сабраў толькі дзве сотні зялёна-белых. Нягледзячы на гэта, падтрымка была на высокім узроўні ўвесь матч з уключэннем новых песень і крычалак. Наша каманда паказвала проста феерычную гульню. Самая буйная перамога ў гэтым сезоне 5:1 над супернікам, які з'яўляецца адным з нашых прамых канкурэнтаў на выйсце ў вышэйшую лігу. З ультры: сцягі, двухручнікі і 2 новых вялікіх сцяга. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе падышла да сектара. Узаемныя апладысменты за падтрымку і за выдатную гульню. Ганчарык падбег да нашага віражу са сваім маленькім сыночкам. Гэта вельмі цешыць і даказвае, што мы ўсё разам, што мы - адна вялікая зялёна-белая сям'я.Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)

Строительство саун 2,2 x 2,3