Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 12 верасня. ФК Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Ліда. Пачатак гульні ў 18:00.
Перанесены са знакавай даты 9 траўня, турнір "GWF20", прысвечаны 20-годдзю нашага зялёна-белага руху, адбыўся 18 ліпеня. Запоўніўшы тым самым ўтварыўшуюся паўзу ў чэмпіянаце. У параўнанні з мінулым годам турнір павялічыў, як колькасць удзельнікаў, так і свой агульны ўзровень. Папярэднія заяўкі падалі 8 каманд, якія ў выніку лёсавання былі падзелены на 2-е групы. Група "А": 1.Заходні; 2. 1280 (заўзятары); 3. Рэчыца; 4. Fiesta men. Група "Б": 1.OldSchool (ветэраны); 2. GHB; 3. Светлагорск; 4.Магілёў. Як заўсёды не абыйшлося без неспадзевак. Госці з Магілёва не змаглі прыехаць па нейкіх сваіх рызыка-мажорным акалічнасцям. Іх выявілі жаданне замяніць нашы госці са Светлагорска, заявіўшы другую каманду "Сіла Палессі". Адкрыў турнір, усімі намі паважаны і каханы, А.М. Юсiпец. Сказаўшы прыемныя для нас і, галоўнае, шчырыя словы. Таксама ён зрабіў сімвалічны ўдар па мячы, чым уласна і адкрыў турнір. За гэта атрымаў з нашага боку прыз, як самы лепшы і паважаны гулец турніру.)) Пасля разлютаваных групавых гульняў у паўфіналы прайшлі 1280/ OldSchool і Рэчыца/"СП". Першы паўфінал адзначыўся асоба. Па ходзе гульні ветэраны прайгравалі 0-2, здолелі зраўняць і нават забіць 3 мяч (які не залічылі). Менавіта гэты мяч і стаў "яблыкам разладу", бо відэа паўторы і бакавыя суддзі на турніры адсутнічалі.)) Афіцыйна матч скончыўся з рахункам 3:2 на карысць заўзятараў. Аднак, пасля матчу, выслухаўшы меркаванні абодвух бакоў і іншых назіральнікаў, было прынята рашэнне ўсё ж залічыць гол і вырашыць лёс фіналіста ў серыі пенальці (божая здабыча, так бы мовіць). Пенальці выйгралі ветэраны. Ва 2-м паўфінале перамогу атрымала Рэчыца. Такім чынам, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: лепшы бамбардзір 8 мячоў - прадстаўнік Рэчыцы ; 3 месца - "Сіла Палессі" (Светлагорск); 2 месца - Рэчыца; 1 месца - OldSchool (ветэраны). Жадаецца сказаць вялікае дзякуй усім удзельнікам, гледачам і арганізатарам. Са свайго боку спадзяемся ўбачыцца на турніры "GWF21". Толькі разам мы пераможам! Фота глядзець тут.
Нажаль, цуду другі раз не здарылася))) Крыўдны першы прапушчаны мяч на 46 хвіліне 1 тайма, калі б не ён, то ўсё магло б быць па-іншаму. Аднак, вынік, як той казаў, на табло. БАТЭ працягвае ўпэўнены шлях да чэмпіёнства ў гэтым сезоне. На сектары каля 130 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч. Нават не вытрымаў барабан, прыйшлося ў паспеху адшукваць запасны. На сектары выдатная атмасфера, новыя сцягі, невялікая харэаграфія з плашчакамі. Каманда, не гледзячы на 0:3, знайшла ў сабе сілы і падышла да сектара пасля фінальнага свістка падзякаваць за падтрымку. У стаўленні апанентаў трошкі крэатыву ў расцяжцы "А-ссс-тыньце". Уласна толькі ў гэтай расцяжцы і складаўся ўвесь каляфутбол ))), бо больш нічога характэрнага ў гэты дзень не адбылося. Фота глядзець тут. А таксама тут (fcgomel.com).
Калі-небудзь мары спраўджваюцца))) Нарэшце-ткі наша каманда змагла перапыніць чараду з госцевых параз. І не проста перапыніць, а атрымаць перамогу над адным з лідараў нашага чэмпіянату! На выездзе каля 40 зялёна-белых. Падтрымка на належным узроўні ўсю гульню. Неяк дзіўна глядзелася шыза Дынама, усю гульню нейкая млявая і невыразная, нягледзячы на вялікую колькасць народа на сектары. Нажаль, гэта ўжо не тое Дынама, якое калісьці задавала ўзровень ультры для ўсёй Беларусі. Нажаль для Дынама, але да шчасця для нас і менская каманда апынулася ў ролі прайграўшага. Нарэшце Гомель паказаў добрую гульню і заслужыў на ўсё 100 гэту перамогу. Мы верылі і наша вера матэрыялізавалася! На зваротным шляху зялёна-белыя сустрэліся з камандай на трасе. Бурныя віншаванні жадалі завяршыць падкіданнем у паветра Андрэя Міхайлавіча. Аднак, ён аддаў перавагу сціпла схавацца ў аўтобусе. Такія перамогі па праўдзе з'яўляюцца крыніцай яшчэ большай веры ў тое, што Мы ўсё разам робім і надаюць велізарны зарад аптымізму. Фота глядзець тут.
Ізноў, пасля амаль што месячнага перапынку, футбол вярнуўся на "Цэнтральны". Добрая традыцыя хатніх перамог працягваецца. Аднак, перамога над аўтсайдарам нашага чэмпіянату далася Гомелю нялёгка, са мноствам памылак і недакладнасцяў. Аднак, вынік, да нашага шчасця, на табло. У пятніцкі вечар 13 віраж не сабраў шмат зялёна-белых (каля 70). Аднак, не гледзячы на колькасць, галасавая падтрымка на належным узроўні. На матчы была рэалізавана пераклічка паміж сектарамі (нашым і заўзятараў), якая так доўга абмяркоўвалася ў інэце. Для першага разу атрымалася задаволена-ткі нядрэнна, улічваючы яшчэ і той факт, што менавіта пасля пераклічкі быў забіты першы гол Гомелю. Спадзяемся, што гэты пачын будзе працягнуты і далей на наступных гульнях. Фота глядзець тут............. P.s. 2006 год для зялёна-белых выдаўся вельмі жорсткім. Мы страцілі двух сваіх таварышаў і паплечнікаў. Тры гады, як адзін за адным трагічна загінулі Андрэй "Грындэр" (02.04.2006) і Павел Корань (10.06.2006). Хлопцы, Вы заўсёды разам з намі і назаўжды ў нашых сэрцах...
Звяртаем увагу на тое, што змяніўся наш E-mail. Зараз вашы лісты мы чакаем па адрасе: gwfront@gmail.com Таксама звяртаем вашу ўвагу на тое, што наша "Відэа" перамясцілася на youtube. Зараз наша відэа можна глядзець он-лайн ці запампаваць па адрасе: http://www.youtube.com/user/gwfront
Наш любімы і магутны, на жаль, другою гульню запар у гясцях злівае. А гэтую гульні зліў нават без асаблівай барацьбы. Не зразумела і крыўдна, чаму дома гульцы нашага ФК паказваюць добрю гульню, а на выезде, як-быццам гуляюць зусім іншыя?! Не гледзячы на гэтыя недарэчныя абставіны ў Менску прысутнічалі каля 40 зялёна-белых. Усю гульню добрая галасавая падтрымка, нават не гледзячы на дождж у другім тайме. Пасля дажджу ўсе вырашылі агаліцца па пасаку, аднак менскія паліцыянты, відавочна, з'являючыся пурытанскімі барацьбітамі, загадалі апрануцца. Фота глядзець тут.
Зноў хатняя перамога! Сектар каля 100 зялёна-белых. Шыза на добрым узроўні ўвесь час гульні. У пачатку 1 тайму на сектары зялёна-белае сэрца і надпіс: "Адно жыццё. Адна каманда". Па склаўшайся добрай традыцыі Нашай каманды ў поўным складзе падышла да сектару пасля аканчання гульні. З Магілёва каля 80 чалавек, якія добра падтрымлівалі сваю каманду і парадвалі усіх прысутнічаючых нядрэнным фаяр-дым-шоў. Фота глядзець тут.
Нажаль зноў пройгрыш у гасцях. Васілюк унёс сваю лепту. На выезде 20 зялёна-белых. Не дрэнная для гэтай колькасці падтрымка. Каманда пасля заканчэння гульні, не гледзячы на пройгрыш, у поўным складзе падышла да нашага сектару. І ў крыўдныя моманты мы павінны быць разам. Толькі так і ніяк інакш. Асобны дзякуй хлапчукам з БМ за ветлівы прыём.))) Фота глядзець тут.
Перамога на полі і пройгрыш па-за ім. У дзень гульні за горадам адбыўся забівон у фармаце 15х15 – перамога за жодзінцамі. Агульная колькасць прыбыўшых каля 50. Нашы госці прывезлі склад на добрым узроўні. Але ж гэта паражэнне толькі на нашым сумленні. Застаецца толькі працаваць і ўздымаць свой узровень. Як гаворыцца: жадаеш нешта зрабіць - пачні з сабе! Прыклад прад вачыма. ФК Гомель здолеў знайсці сваю гульню, як вынік - перамога. На матчы шыза на добрым узроўні. Барабан робіць сваю справу. ))) Таксама святочны расцяг, прысвечаны нашаму 20-гадоваму юбілею. 9 траўня 1989 адбыўся першы выезд зялёна-белых. Выезд быў у Магілёў, на ім прысутнічалі 6 чалавек. Лепшым падарункам для ўсіх зялёна-белых быў падыход пасля пераможнай гульні Нашай каманды ў поўным складзе да сектара. Таксама было вельмі прыемна пачуць віншавальную аб'яву ў наш бок па стадыёну пасля гульні. Усім вялікі дзякуй! Наш гонар - зялёна-белы колер! І толькі разам мы пераможам! Фота глядзець тут.
Пачатак гульні - феерыя. 2:0 і 2 не рэалізаваных 100% моманта. Далей 2:2, яшчэ далей 3:2 і 90 хвіліна гульні... Шыза на выдатным узроўні, улічваючы не вялікую колькасць у першым тайме. У другім - колькаць каля 120, шыза яшчэ лепш. Але ж у выніку 3:3 і "крыўда" каманды, якая нават не падышла да нашага сектару. Увогуле, гэтая гульня выдатная не вялікай колькасцю гледачоў і мінімумам паліціянтаў, у выніку прыезду ў Гомель прэзідэнтаў Украіны і Беларусі. А вось нашы "госці" з Менску так і не прыехалі. Фота.
GWF © 2008 (developed by Pack)