Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 12 верасня. ФК Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Ліда. Пачатак гульні ў 18:00.

Навiны Фота Фан-крама Гасцёўня Спасылкi Мы

3 тур. 20 красавіка. Смаргонь – ФК Гомель 2:1 09.05.08, 00:55

Адзін з самых далёкіх і нязручных выездаў не чым цікавым, як і чакалася не адзначыўся. З Гомеля следам за сваім ФК адправілася ўсяго 33 зялёна-белых. Мясцовая афа, як і летась, нягледзячы на меншую колькасць прыезджых фанатаў ад якіх-небудзь кантактаў адмовілася. Гульня таксама не пацешыла – саступаючы па ходу 2:0, толькі пасля выдалення гульца Смаргоні ў сярэдзіне другога тайма, ФК Гомель здолеў забіць адзіны мяч у гэтай гульне. Фота глядзець тут.

2 тур. 12 красавіка. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 2:0 09.05.08, 00:53

ФК Гомель праводзіў ужо сваю трэцюю гульню ў гэтым сезоне з брэсцкім Дынама. Пасля невыразнага хатняга пройгрышу ў рамках кубкавай сустрэчы, ад каманды чакалі толькі перамогі. Рэабілітацыя прайшла паспяховая і дарэчы сказаць даволі хутка - яшчэ ў першым тайме Васілюк, а пад самы канец Баранок забілі па галу і вывялі ФК наперад. Другі тайм, нягледзячы на ўсе старанні абедзвюх каманд, змен у лік не прынёс. У адрозненні ад свайго клуба, які з пераменным поспехам сустракаўся з брэсцкім футбалістамі, яго фанаты, за ўсе гэтыя тры сустрэчы, не здолелі занесці ў свой актыў як не станоўчага так нават і не адмоўнага выніку ў сустрэчах са сваімі апанентамі. Фота глядзець тут.

1 тур. 6 красавіка. Граніт (Мікашэвічы) - ФК Гомель 1:1 09.05.08, 00:52

З-за таго што у Мікашэвічах няма стадыёна які б адпавядаў высачэннаму ўзроўню вышэйшай лігі нашага нацыянальнага чэмпіяната, Граніт вымушаны праводзіць свае хатнія сустрэчы ў Брэсце. Гэтыя абставіны накінулі кіламетражу і скарацілі колькасць прыезджых фанатаў. На выездзе прысутнічала ўсяго толькі 18 асоб, пераважна моладзевага складу, якія дабіраліся да Брэста па сродкам чыгункі. Да гульні ў горадзе адбылося некалькі лакальных сутычак. Гульня не чым адметным не вылучалась - саступаючы па ходу матчу Наш ФК усё ж такі здолеў звесці гульню да нічыі.

1/4 кубка. 2 красавіка. ФК Гомель - МТЗ-Рыпа 2:0 09.05.08, 00:51

Госці з'явіліся прыкладна за гадзіну да матчу ў кампаніі з органамі і пакруціўшы пальцамі з вокнаў і люка аўтобуса адправіліся наўпрост у адстойнік на стадыён. Тэлефонныя аповяды страшных гісторый пра другі аўтобус-прывід (можа быць гэтыя байкі былі з-за колькасці і якасці іх складу?) вымусілі акцыянераў пратырчаць у марных чаканнях, на месцы запланаваных каляфутбольных баталій да самага пачатку матчу. Дэбілізм новаўвядзенняў нашага кіраўніцтва ў правілах праходу на сектар забяспечылі адсутнасць на ім у гэты дзень якой б небудзь падтрымкі. Па гульне варта згадаць аб тым як “пацешыў” суддзя: судзейства ўзроўня сустрэч каманд заняпалых ДЮСШ, дзе ролю арбітра выканаў блізкі сваяк адной з каманд - усе свісткі і карткі ў адзін бок. Пад канец гульні ў адрас арбітра (услых, дружна і гучна) раздавалася параўнанне яго асобы з героем чэлябінскага фрэзероўшчыка з адной вядомай перадачы. Тым не менш, Наш ФК, хоць і ўжо далёка не ў поўным складзе, выйграў гэты матч. Нашы госці пасля матчу, у суправаджэнні ўсё тых жа органаў, пагрузіліся ў свой прасторны аўтобус і расчыніліся ў клубах дыму з наштосьці кінутай імі з люка прама на прыпынак грамадскага транспарта з мірнымі грамадзянамі дымавухі. Фота глядзець тут.

1/4 кубка. 29 сакавіка. МТЗ-Рыпа - ФК Гомель 4:0 09.05.08, 00:50

Неадэкватнае судзейства і дрэнная гульня, як вынік чатыры прапушчаных мяча і прывідны шанец на далейшы праход з 1/4 фіналу кубка. На выездзе каля 35 чалавек. У асноўным моладзь. Каляфутбол адсутнічаў. Фота глядзець тут.

1/8 кубка. 22 сакавіка. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 1:2 09.05.08, 00:48

Сваю першую хатнюю сустрэчу ФК Гомель распачаў з пройгрышу, пры гэтым гульня пакінула смутныя ўражанні таго, што яна папросту была "зліта" за непатрэбнасцю. Нягледзячы на тое, што па суме двух сустрэч ФК Гомель прайшоў далей у 1/4 фіналу, пазіцыя галоўнага трэнера аб тым, што "Мы ўсё вырашылі ў першай гульне." не дае падстаў паказваць у сябе дома вось такі футбол. Фота глядзець тут.

1/8 кубка. 15 сакавіка. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 0:2 09.05.08, 00:41

Першую гульню гэтага года Наш ФК пачаў з перамогі, дзякуючы двум забітым мячам у выкананні Кобеца і Драгуна, у гульне ў рамках 1/8 фіналу кубка краіны. Выязны матч у Брэсце наведалі 54 чалавека. Фота глядзець тут.

Новы сайт фанатаў ФК Гомель 09.05.08, 00:38

Мы рады вітаць Вас на нашым новым сайце. Сайце фанатаў з берагоў Сажа. Тут Вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі падзеямі гомельскага фанатызму, паглядзець фота-справаздачы з дамашнiх i выяздных гульняў ФК Гомель. Спадзяемся, што дадзены рэсурс зойме сваю нішу ў інфармацыйным асвятленні фанацкага жыцця Беларусі. Прыемнага прагляду!

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

GWF © 2008 (developed by Pack)