Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

9 тур. 20 траўня. ФК Гомель - Нафтан (Наваполацк) 3:1 25.05.17, 16:48

Да гульні з адным з аўтсайдэраў чэмпіянату наш ФК падышоў ў добрым настроі пасля папярэдняй буйной перамогі і з месцам у сярэдзіне турнірнай табліцы. Наваполацкая каманда адчувае ў дадзены час глабальныя фінансавыя цяжкасці, мякка кажучы. Да таго ж Нафтан пачаў чэмпіянат з адмоўным балансам ачкоў -4, што было абумоўлена запазычаннасцю па зарплаце гульцам за апошнія некалькі гадоў. Рэаліі цяперашняга беларускага футбола, так бы мовіць ...
У пачатку матчу гульцы нашай каманды выйшлі на поле ў суколках з надпісам «Дзмітрый Ігнаценка, мы з табой! Ніколі не здавайся!". У нашага абаронцы, які ўжо паўтара года аднаўляецца ад цяжкага пашкоджання, узніклі праблемы з меніскам. І, мяркуючы па ўсім, без чарговай аперацыі не абысціся. Жадаем Дзіму хутчэйшага выздараўлення!
Вялікага глядацкага ажыятажу гульня чакана не выклікала. Зялёна-белы віраж сабраў каля 120 чалавек. Адносна невялікая колькасць ніяк не паўплывала на падтрымку каманды, зарады нон-стоп, з добрай шызой. Прыемна бачыць на сектары розныя пакаленні фанатаў, асабліва радуе, калі фанатыкі прыходзяць са сваімі дзецьмі і сем'ямі. Лік на табло 3:0 ўжо пасля першага тайма і зыход сустрэчы зразумелы. Але ўсё-ткі Нафтан забівае «гол прэстыжу», 3:1 пасля фінальнага свістку і яшчэ 3 ачкі ў нашу скарбонку. Каманда і фанаты дзякуюць адзін аднаго. Пасля гульні трохі бурных эмоцый ад капітана гасцей у адрас нашага гульца, Аляксандра Карніцкага. Гасцей прыбыло 5 чалавек + 2 аматара старой рамантыкі, якія так і не дайшлі да стадыёна:) Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)