Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

8 тур. 15 траўня. Дняпро (Магілёў) - ФК Гомель 0:4 19.05.17, 18:45

Зарадзіўшыся ў пятніцу на гомельскім канцэрце магілёўскага гурта «ZATOCZKA», праз тры дні гомельскія фанаты накіраваліся ў слаўны горад пабрацім, Магілёў! Другая запар гульня ў будні дзень ... пакінем гэта без каментароў і чарговае "дзякуй" ляціць у БФФ! Але, не зважаючы на ўсе цяжкасці і панядзелак, на матч да сяброў прыбыло 40 зялёна-белых. З першых хвілін гульні было відаць, як каманда жадала рэабілітавацца за апошнія тры туры і ўжо да 25 хвіліне лік быў 0:2 на нашу карысць. На сектарах па традыцыі панавала выдатная атмасфера, сумесныя зарады і пераклічкі. Пасля першага тайма хатні сектар Дняпра перайшоў на гасцявы. І ўжо сумесным сектарам "Згода" падтрымлівала свае каманды. Трохі крэатыўных падыходаў і атмасфера на віражы зашкальвала. Пасля фінальнага свістку 0:4! Дзякуй камандзе за самааддачу і за паказаную гульню. Дзякуй сябрам за прыём і атмасферу! Толькі Гомель, толькі Днепр! На выездзе з горада зялёна-белым заступіла дарогу чацвёрка ласёў!)) Вельмі незвычайна было бачыць у такой блізкасці ад горада гэтых лясных волатаў. Зваротная дарога гэта асобная гісторыя... Катайце на выезда, атрымлівайце незабыўныя ўражанні, мы самі гаспадары свайго настрою і атмасферы вакол! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)