Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 10 траўня. ФК Гомель - ФК Віцебск 0:1 12.05.17, 20:10

9 траўня свой чарговы дзень нараджэння адзначыў наш Гомельскі фан-рух, GWF 28 гадоў! З гэтай нагоды на гульню было намалявана адпаведнае палатно. Не адно пакаленне змянілася за гэтыя гады на зялёна-белым віражы. У гэты вечар на сектар прыйшлі фанаты рознага ўзросту, каб адсвяткаваць гэтую дату на стадыёне разам. Будні дзень, ранні час пачатку гульні, чарговае дзякуй ляціць БФФ... Аднак гэтыя нюансы не маглі сапсаваць нам свята, а вось дапоўніць яго магла перамога нашай любімай каманды. Апошнія матчы не радавалі, і ў гэтым, на жаль, усё было як пад капірку. Прапускаем недарэчны мяч, потым ляцім адыгрывацца, ня рэалізуем 100% моманты. 0:1 пасля фінальнага свістку, сапсаваны настрой і зусім не вясновае надвор'е. Дарэчы, калі ў першым тайме свяціла сонейка, то ў сярэдзіне другога поле за пару хвілін замяло снегам. Што ж ідзем далей і спадзяемся, што сонца ўсё ж такі хутка вернецца і на неба і ў гульню нашай каманды... Яшчэ раз усіх зялёна-белых са святам! Татальны 1312! GWF непазьбежны! Гасцей з Віцебска ў гэты дзень прыехала каля 15 чалавек. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)