Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

6 тур. 6 траўня. Дынама (Менск) - ФК Гомель 1:0 09.05.17, 00:42

Другі запар выезд у сталіцу, на гэты раз у госці да менскага Дынама. У краіне субота была абвешчана працоўнай, таму да Менска дабраўся не такі вялікі дэсант з берагоў Сожа, каля 40 чалавек. Гульня праводзілася на "дзядулі" Трактары, без асвятлення і хрыплых дынамікаў, з патрэсканымі сценамі і трыбунамі. Гасцявы сектар з першых хвілін гнаў каманду наперад. Маленькія і вялікія зялёна-белыя сцягі разнастаілі гасцявы сектар і не самую відовішчную гульню. Матч быў не багаты на галявыя моманты, у абедзвюх каманд гульня не ладзілася і толькі ў другім тайме ў менчукоў атрымалася адкрыць лік, спробы нашых гульцоў адыграцца не прывялі да поспеху. Другое запар паражэнне каманды, усё з тым жа мінімальным лікам 1:0... Пасля заканчэння гульні гульцы ў гасцявога сектара дзякуюць за падтрымку. Верым у лепшае і рыхтуемся да хатняй гульні з Віцебскам.
Хатні сектар быў пусты, фанаты Дынама працягваюць байкот. Як стала вядома, на днях аднаму з рулёў Дынама быў вынесены прысуд ... #freepuma Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)