Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Панявежыс 2017. 28-29 студзеня. XXXIX літоўскі фан-турнір 17.03.17, 19:49

На традыцыйны фанацкі турнір у Літве нас запрасілі другі год запар, кантакты паміж рухамі запрошанымі на турнір мацнеюць і абрастаюць агульнымі мэтамі і ідэямі. Пасля нядрэннага выступу ў мінулым годзе зялёна-белыя ехалі з вялікім жаданнем трапіць у медалі, але аб усім па парадку.
Турнір праходзіў у горадзе Панявежыс. Разнастайная геалакацыя турніру абумоўлена традыцыйнай зменай гаспадара турніру. У гэтым годзе турнір арганізавалі хлопцы з руха мясцовага Экранаса. У гэтым годзе быў крыху іншы фармат, што ўнесла свае карэктывы ў выніковы вынік. Паказаўшы нядрэнную гульню, трываючы своеасаблівае судзейства, нашы хлопцы не выйшлі з групы. Хацелася б адзначыць апошнюю гульню ў групавой стадыі супраць Дынама Кіеў-1, у якой нам патрэбна была толькі перамога, а Кіеву было дастаткова нічыёй для выхаду. Усё атрымалася па класіцы галівудскіх кінастужак :) За 7 секунд да канца гульні пры ліку 2-1 на нашу карысць у гомельскія вароты ставяць пенальці... 2-2 і мы не выходзім з групы... На гэтым і хацелася б скончыць аповед пра футбольны складнік нашага візіту. Фота вынікаў прыкладаюцца.
На такіх турнірах ўсё весялосьць адбываецца далёка не ў спартзале) Выдатная атмасфера на агульнай вечарыне, мора піва, кiкер, пул, сустрэча са старымі сябрамі і новыя знаёмствы - дзеля гэтага і прыбыў наш дэсант! Пару фанатыкаў былі вельмі настойлівыя ў дачыненні да мясцовых дам і, як той казаў, ўдача любіць смелых (нават калі смелыя не ведаюць мовы) :) Увогуле, як спяваецца ў адной вядомай песні: "У галаве маёй туманы-маны!" ))
Хацелася б выказаць падзяку хлопцам з Вільнюса, Кіева, Рыгі і Тбілісі. Рады былі зноў выдатна правесці час. GWF па ўсёй планеце! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)