Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 5 лістапада. ФК Гомель - Ашмяны 1:0 06.01.17, 20:04

Апошняя гульня сезону сабрала на «Цэнтральным» мінімальную колькасць гледачоў, што не скажаш пра зялёна-белым віраж, на якім сабралася даволі-такі прыстойная колькасць адданых фанатыкаў. Добрая галасавая і візуальная падтрымка ўвесь матч. У перапынку былі павіншаваны перад сектарам нашы «залатнікі». Іх сёлета 8 чалавек, адзін з якіх прабіў 3-я «золата» запар, а другая 2-е золата запар (так-так, гэта дзяўчына). Велізарны ім усім зялёна-белы рэспект яшчэ раз.
На полі, як і ва ўсіх гульнях апошніх тураў, была сапраўдная барацьба. Але Гомелю ўсё ж удалося забіць пераможны гол і завяршыць сезон на мажорнай ноце! Пасля матчу эмацыянальныя віншаванні каманды, суколкі на сектары і ўзаемныя апладысменты. Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя! Убачымся ў вышэйшай лізе! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)