Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

22 тур. 9 кастрычніка. ФК Гомель - ФК Смалявічы 2:1 06.01.17, 18:21

На хатнюю гульню са Смалявічамі ў дажджлівы нядзельны дзень на стадыён прыйшло не шмат гледачоў. Фанацкі віраж гэтак жа не вызначыўся «рэкордам наведвальнасці», а як раз наадварот. Колькасць зялёна-белых на хатнім сектары трохі «падарвалі» гульня нацыянальнай зборнай у Ратэрдаме і фан-турнір у Кіеве, на якіх прысутнічалі прадстаўнікі GWF. Але нягледзячы на невялікую колькасць, падтрымка каманды не аслабла, а наадварот, дзякуючы зладжанасці і самааддачы, ні ледзь не саступала. Каманда выйшла на поле без шэрагу ключавых гульцоў і гульня супраць Смалявічаў ужо не давалася так лёгка, як у першым крузе. Але гульцы ў чарговы раз праявілі характар і вырвалі патрэбную перамогу 2:1. І мы датэрмінова выходзім у вышэйшую лігу!!! Хлопцы, дзякуй за пройдзены адрэзак сезону. Не ўсё атрымлiвалася, але асноўная задача выканана. Сезон не скончаны, яшчэ засталiся матчы, у якiх нам ёсць што даказваць! Гасцявы ж сектар, як і ў многіх хатніх гульнях у гэтым сезоне пуставаў. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)