Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

14 тур. 13 жніўня. ФК ворша - ФК Гомель 2:3 30.12.16, 17:57

Выезд у Воршу меў быць адным з цікавых у сезоне. На поўнач краіны адправілася каля 70 зялёна-белых. Па дарозе далучыліся і нашы сябрамі з Магілёва. Камусьці атрымоўваецца пагуляць па горадзе, а каму-то і не. У Воршы мабыць, супрацоўнікі міліцыі самыя неадэкватныя, бо ёсць з чым параўноўваць... Прайсці ўсім на стадыён без квіткоў не атрымалася, прыйшлося плаціць па 80 капеек. На выязным сектары 2 вялікіх сцяга, добрыя зарады і сяброўская выязная атмасфера. Шэрыя раз-пораз ўсю гульню нагадвалі пра сябе, пастаянна тузаючы па якіх-небудзь дробязях. Каманда на поле паказала характар і на апошніх хвілінах вырвала заслужаную перамогу, 3: 2. Пасля пераможнага гола трэнер гаспадароў выбег на поле і адчытваў сваіх гульцоў не самымі друкаванымі выразамі))) Дадзеная гульня паказала, што ў каманды ёсць характар, чаго так не хапала ў гульнях мінулага сезону. Дзякуй сябрам з Магілёва за прыезд, разам заўсёды весялей! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)