Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 23 ліпеня. ФК Ашмяны - ФК Гомель 0:5 30.12.16, 17:36

Выезд у прыгранічныя Ашмяны для зялёна-белых быў упершыню. І тыя, хто так і не адважыўся паехаць на гэты выезд, наўрад ці яшчэ калі-небудзь туды патрапяць)) Горад з насельніцтвам нешта каля 15 тыс. Здаўся вельмі ўтульным. Новы спартыўны комплекс і прымкнушае да яго футбольнае поле са штучным пакрыццём таксама былі на ўзроўні, калі так можна сказаць) Комплекс і поле, дарэчы, былі пабудаваныя на сродкі нейкага еўрапейскага фонду па развіццю дабрасуседскіх адносін у памежнай зоне. Неадназначна неяк, ці не праўда))
Прагуляўшыся па горадзе, зрабіўшы фота ўсех дьвух асноўных славутасцяў, зялёна-белыя паспрабавалі знайсці які-небудзь паб/харчэўню або т.п. для баўлення часу да матчу, аднак не лёс. Прыйшлося здавольвацца гастраномам)) На матч нас суправадзіла ўжо знаёмая смаргонская міліцэйская суполка, якая спецыяльна прыехала па нашу душу. Пільна агледзеўшы ўсіх выездюков ў спартзале (дарэчы, сярод іх быў і адзін грамадзянін Італіі :), усе былі суправоджаны на сектар.
На госцевым віражы суцэльны пазітыў і крэатыў. Шыза на ўзроўні. Прамовы ў адрас гульцоў Ашмянаў з нагоды ставак зайшлі на ўра. Нават выконваліся некалькі разоў на біс. Для тых хто не ў курсе: некалькі гульцоў Ашмянаў былі затрыманыя ў абвінавачванні па справе аб дамоўных матчах.
Заслужаная перамога Гомеля 0: 5. Пасля матчу ўсіх зялёна-белых ласкава пагрузілі ў міліцэйскі транспарт і падвезлі да бліжэйшай чыгуначнай станцыі, бо ў Ашмянах яна адсутнічае) Крочым далей! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)