Пачатак лета, пара, калі студэнты здаюць свае экзамены, выпускнікі школ развітваюцца з ёю, а гомельскія фанаты як заўсёды ідуць на стадыён. Нядзельны матч з менская "Зоркай" наведала каля 80 зялёна-белых, але не гледзячы на адносна невялікую колькасць, у гукавой падтрымцы толькі дадалі ў параўнанні з апошнімі гульнямі. Матч выдаўся не просты, дарэчы супернік яшчэ ні разу не перамагаў Гомель і рваўся змяніць статыстыку асабістых сустрэч :) Каманда ўвесь матч ішла толькі ў атаку, але хранічная хвароба "нерэалізаваных момантаў" не давала голу адбыцца. Але доўгачаканы гол быў усё-такі забіты па класіцы жанру на 89 хвіліне)) Зялёна-белы віраж святкуе з камандай ужо 8 запар перамогу! Хочацца верыць, што такая серыя працягнецца да канца сезону! Да гасцявога сектара ў гэты дзень дабраўся адзін фанат з Менска. Фота. |