Воляй календара нам выпала другая запар хатняя гульня, у якой Гомель сустракаўся з Лідай. Бо сапернік дужы серадняк 1 лігі, гульня мелася быць не простая. Зялёна-белы віраж сабраў каля 90-100 фанатыкаў з добрай шызой. У перапынку дзяўчынкі з групы падтрымкі дадалі ўсім гледачам і фанатыкам пазітыўнага настрою. Пасля ўдару Яўгена Барсукова і рэалізаванага пенальці Аляксеем Цяслюком, фінальны лік 2:0 і мы ўзнімаемся на 1 месца. Услед за намі ў турнірнай табліцы ідуць нашы сябры з Магілёва. На гасцявым сектары 3 лідчан. Пасля гульні каманда каля фанацкага сектара, узаемныя апладысменты і падзякі. Толькі разам мы пераможам!
Фота. |