Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

2 тур. 23 красавіка. Дняпро Магілёў - ФК Гомель 0:1 26.04.16, 18:33

Выезд у братэрскі і дарагі для ўсіх зялёна-белых Магілёў стартаваў і стары і малы. Усе чакалі сустрэчы з нашымі сябрамі, якія другі год запар барозняць "першалігаўскія балоты". Цяпер разам, а разам весялей! Менавіта гэтаму пасылу быў адрасаваны сумесны тэкставік. На сумесным сектары каля 250 чалавек (ЗБ фанцікаў каля 80). Сумесныя па чарзе зарады за абодва клубы, сцёб на адрас адзін аднаго, а так жа проста дзікае слэмы, мошы ў кожным з таймаў. У банэрную лінію вярнуўся праз 5 гадоў "банэр-легенда" GREEN-WHITE FRONT! Адзначым адэкватнасць мясцовых "ахоўнікаў", якія паставіліся да нашага дэсанту ў горадзе больш чым лаяльна.
На поле нашы хлопцы не падвялі, вырваўшы перамогу 0:1. Пасля гульні абедзве каманды ў сектара, пераклічка і абдымання з футбалістамі!
Вечарам сумеснае баўленне часу з братамі, пра якое мы напішам у мемуарах))
Дзякуй за прыём Дняпрам, гульцам - за перамогу. Разам мы зможам усё! Фота. Відэа.

GWF © 2008 (developed by Pack)