Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/8 Кубка Беларусі. 21 лістапада. СФК Слуцк - ФК Гомель 2:0 17.04.16, 03:14

Апошні выезд гэтага складанага ва ўсіх адносінах сезона. У Слуцк адправілася парадку 50 фанатыкаў. Для аднаго з іх гэта быў 100 выезд за Гомель! Што не засталося незаўважаным і на матчы яму падарылі памятную суколку. Зноў па гульні ўсё тыя ж памылкі, мора нерэалізаваных момантаў, незабіты пенальці... У другім тайме паднята падрыхтаванае да гэтага матчу палатно «Нідзе не згiнем» і некалькі дымоў. На сектар ўрываецца амап і спрабуе забраць палатно. Але іх спробы застаюцца няўдалымі. Пасля гэтага сектар ачапляюць з дзясятак «касманаўтаў» са шчытамі і ў поўнай амуніцыі. Сектар на эмоцыях ажыўляецца, зарады сталі яшчэ мацней. Праз хвілін 10 гэтыя «касманаўты» сыходзяць, але вяртаюцца да канцоўцы гульні. Пасля фінальнага свістка, каманда традыцыйна ў сектара дзякуе фанатаў, многія з гульцоў аддаюць свае суколкі. Пасля гэтых станоўчых эмоцый «шэрыя чалавечкі» вырашылі зладзіць фанатыкам супер адмоўныя. Спрабуючы адквітаць сваю крыўду на парачку дымоў усіх выездзюкоў шчыльна «пакуюць» і вязуць у мясцовы аддзел. Там ужо «шэрыя чалавечкі» ператварыліся ў «чорных чалавечкаў», апрануўшы на асобы маскі. Мабыць маскі дадалі ім +100 да агрэсіўнасці і +200 да подласці і яны пачалі «помсціць» за дымы па поўнай ... "Фашысты», «бандэроўцы», «мы б вас усіх зараз да сцяны» і г.д. і да т.п. лілося з іх вуснаў бесперапынна, а дубінкі і ногі адбівалі рытм па целах зялёна-белых, што стаялі у позе «зоркі» у двары РАУС. І ўсе гэта "хараство" за звычайнае адміністрацыйнае правапарушэнне, падобная па сваёй цяжкасці, напрыклад з перавышэннем хуткасці або безбілетным праезде...
Па выніку адзін адзіны адміністрацыйны пратакол быў складзены на самага маладога з зялёна-белых, які ён нават падпісаў пад уплывам фізічных уздзеянняў і абяцанняў выклікаць яго бацькоў прама туды... Фанатыкі ўжо даўно прызвычаіліся да «асабліва індывідуальных» да сябе адносін з боку праваахоўнікаў. Аднак накіраванае дула аўтамата «чалавечка ў масцы» з фразай: «давай іх усіх да сценкі прама зараз» было ўжо некаторым пераборам ... А кошт пытання гэтага самага складзенага пратаколу усяго ў раёне 10 базавых велічынь максімум, а мінімум - прафіляктычная размова. І хочацца ў гэтай сувязі задацца рытарычным пытаннем... Супрацоўнік міліцыі закліканы ахоўваць закон і парадак, гэта яго непасрэдны абавязак. А калі ён дзейнічаюць па-за законам, то сам аўтаматычна становяцца правапарушальнікам, падрываючы ўсе асновы грамадзянскай супольнасці. І дзе тая грань, калі міліцыя з ахоўнікаў правапарадку ператвараецца ў звычайных гопнікаў?.. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)