Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

26 тур. 8 лістапада. ФК Гомель - Дынама (Менск) 1:2 17.04.16, 03:08

Апошняя хатняя гульня чэмпіянату падарыла нам яшчэ адзін, хоць і прывідны, але ўсё-ткі шанец захаваць прапіску ў вышэйшай лізе. Нам патрэбна была толькі перамога, а Віцебск павінен быў ня набраць ні аднаго ачка ў сваім матчы .... Усе разумелі каштоўнасць кожнага гала, усе гульцы настройваліся, вынік ад каманды не прымусіў сябе доўга чакаць! Ужо ў пачатку першага тайма Аляксей Цяслюк адкрывае лік! Сектар у экстазе ад эмоцый працягваем гнаць каманду наперад. Аднак і ў гэтым матчы, як і на працягу ўсяго сезону чарада нерэалізаваных галявых момантаў прыводзіць да голу ў нашы вароты, а потым і да другога. Старая футбольная ісціна "не забіваеш ты - забіваюць табе», як заўсёды справядлівая. Але трэба аддаць належнае гульцам: хлопцы змагаліся і стараліся да канца ... І вось праз 5 гадоў у той жа самы дзень 8 лістапада мы зноў пакідаем Вышэйшую лігу ... Дзень добры вам Баранкі, прывітанне Смалявічы)) Гомель будзе першым - гісторыя цыклічная! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)