Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/16 Кубка Беларусі. 18 ліпеня. СК Кобрын - ФК Гомель 0:2 12.04.16, 20:25

У першым матчы цяперашняга розыгрышу Кубка краіны воляй лёсавання зялёна-белым выпала гуляць у Кобрыне. Супернік з 2 лігі, горад маленькі, выезд мусіў быць цікавым )) На выезде каля 35 зялёна-белых. Паглядзеўшы ў мястэчку ўсё, што можна было паглядзець, выездзюкі размясціліся ў адным з летніх кафэ пад назіраннем мясцовых паліцаяў. Раптам непадалёк пачаліся нейкія варушэнні мясцовых "моднікаў". Вырашыўшы павесяліцца і пагутарыць у сяброўскім коле аднадумцаў, зялёна-белыя зрушылі ў іх бок. Шкада, але нашы візаві так хутка выдаліліся, што так і не атрымалася абмеркаваць прагнозы на будучую гульню. Некаторыя з меней жвавых абышліся сяброўскімі воплескамі па плячы. Мясцовыя ахоўнікі, страціўшы нітку так і не адбыўшайся сяброўскай гутаркі, вырашылі на час першага тайма затрымаць самых актыўных зялёна-белых гласароў. Да другога тайма ўсіх вярнулі на сектар, некаторых нават з выпісанымі "падзякамі" ад мясцовага Раус. Мясцовыя ж фанатыкі чамусьці вырашылі ў гэты дзень не наведваць свой сектар зусім. Па гульні з аўтсайдарам 2 лігі каманда відавочна валодала перавагай і вось яна першая выязная перамога ў гэтым сезоне! Ну хоць у кагосьці выйгралі на выездзе!! Не верым свайму шчасцю)) Мора эмоцый гульцоў і фанатаў, сумесная фатаграфія на сектары. Катайцеся на выезды і вы станеце часткай перамог)) Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)