Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 5 ліпеня. дынама (Менск) - ФК Гомель 1:0 07.04.16, 19:29

Гасцявы сектар сталічнага стадыёна "Трактар" сабраў у гэты дзень каля 60 зялёна-белых. А вось хатні сектар гаспадароў на здзіўленне, а можа і не на здзіўленне)) быў роўным, а пасля перапынку нават меншым па колькасці. Чарговая выязная параза… гэта ўсё што можна сцісла сказаць пра матч. Ніякіх здарэнняў і правакацый з боку "спадароў у шэрым" да і падчас матчу не назіралася. А вось у перапынку аднаму з зялёна-белых не фартанула, яго тату "не спадабалася" аднаму з амапаўцу. Як вынік - значна большы праведзены час у Менску, чым ён разлічваў. Будзе не дзіўна, калі ў хуткім часе для тату таксама свой рэестр завядуць для фанатыкаў)) Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)