Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

12 тур. 28 чэрвеня. ФК Гомель - Славія (Мазыр) 0:2 06.04.16, 20:15

Матч мякка сказаць не выклікаў ажыятажу з боку гледачоў. Віраж актыўнай падтрымкі вольна размясціўся на 12 сектары ў прыкладнай колькасці 130 зялёна-белых у чаканні ўжо звыклай перамогі над нашымі суседзямі з райцэнтра. Аднак самым запамінальным момантам гэтай гульні апынуўся выступ дзяўчын з каманды чэрлідэраў у перапынку сустрэчы і аўтобус футбалістаў з Мазыра з лагатыпам Паўночнага Атлантычнага Альянсу на борце). Пасля фінальнага свістка 0:2 на табло. Што датычыцца госцяў, то праз некалькіх гадоў байкотаў, недаездаў, прарываў праз міліцэйскія блокпосты і г.д. да нас нарэшце-ткі дабралася прыстойная колькасць птушыных (каля 30). Хоць і са спазненнем, хоць і з міліцыяй на борце, але ўсёткі дабраліся… Цытата ад прэс аташэ Мазыра: "Нашы не паехалі на цягніку, бо іх пабілі б гомельскія заўзятары". Шкада вось толькі, што так і не атрымалася перакінуцца парачкай добрых слоў са старымі сябрамі пасля матчу, ледзь-ледзь літаральна размінуліся). Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)