Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

10 тур. 17 чэрвеня. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 2:0 27.06.15, 22:31

Чарговыя цуды календара ад бфф і хатняя гульня ў сераду. Пасля буйнай выязной паразы ў мінулым туры вельмі жадалася, каб нашы гульцы рэабілітаваліся на поле. Што ўласна і адбылося, выніковы лiк 2-0 на карысць зялёна-белых. Віраж актыўнай падтрымкі сабраў каля 130 чалавек з шызой на добрым узроўні ўвесь матч. Пасля фінальнага свістка ўся каманда ў сектара з пераклічкай. Госцяў з горада над Бугам прыехала каля 50 чалавек. Без суправаджэння, у сераду, заехаць у горад на вялікім басе і мінімальна прайсціся па цэнтры Гомелю да стадыёна. Улічваючы нашы рэаліі са спадарамі ў форме, жадаецца канстатаваць, што такія расклады для нас проста на ўзроўні фантастыкі. Пасля некалькіх праф.гутарак прадстаўнікоў УЎС з гомельскімі перавозчыкамі, зняць аўтобус ці мікрааўтобус на выезд для зялёна-белых практычна не рэальна. Бо ўсім празрыста намякнулі, што гэта пагражае пазбаўленнем ліцэнзіі… Так што выходзіць, што звычайная паездка на футбол у Гомельскай вобласці дэ-юрэ прыраўнавана да правапарушэння. Берасцейскім хлопцам можна па-добраму пазайздросціць і выказаць надзею, што на зваротны матч у Брэст (які адбудзецца, дарэчы, у панядзелак) зялёна-белым атрымаецца прыехаць не меншай колькасцю.
Асобна адзначым выязны расцяг ад сіне-белых, зроблены ва ўсіх традыцыях, як той казаў. Спецыяліст па заўзятарам у іх мабыць супер-прафесіянал і можа ўносіць у рэестр любыя малюнкі. Ну і неабвешчанае першынства на «карону Палесся» паміж Брэстам і Мазыром працягваецца, Гомель тут выступае, напэўна, па-за конкурсам))) Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)