Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

9 тур. 5 чэрвеня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 3:1 27.06.15, 22:29

На поўнач краіны адправілася каля 25 зялёна-белых. Стары добры чыгунка-выезд:) Матч пачаўся на 15 хвілін пазней заяўленага часу, у сувязі з пратэстам з-за затрымкі зарплат з боку футбалістаў Нафтана. Гульня нашай каманды нічым акрамя аднаго гала не запомнілася і не ўразіла. Чарговая выязная параза. Нажаль яшчэ ніводнага ачка на выездзе не ўзяла наша каманда ў гэтым сезоне. Галасавая падтрымка на сярэднім узроўні. Пасля фінальнага свістка гульцы ў сектара з выбачэннямі за няўдалы матч… Гульня каманды далёкая ад ідэалу, але відаць, што хлопцы імкнуцца і шчыра жадаюць перамагчы. Яшчэ асобны рэспект нашаму галоўнаму трэнеру за "жэст добрай волі", так бы мовіць, і ўпісанне на зваротнай дарозе 4 маладых зялёна-белых у клубны бас. Толькі разам мы пераможам! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)