Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

7 тур. 23 траўня. Граніт (Мікашэвічы) - ФК Гомель 1:0 27.06.15, 22:25

Апошні раз зялёна-белыя гасцявалі ў Лунінце яшчэ ў 2010 годзе. Так што для кагосьці гэта было "даўно забытае старое", а для кагосьці "зусім новае". Шлях у пункт прызначэння працякаў як то і належыць у выдатным настроі. Па прыездзе "ветлівая сустрэча з абдымкамі" з боку спадароў у шэрым з настойлівай просьбай наведаць, па іх меркаванні, самае першачарговае месца для кожнага фаната ў іх горадзе - мясцовы РАЎС. Камусьці атрымалася абыйсці гэту "абавязковую культурную праграму", хтосьці быў меней удачлівы. Аднак, як высвятлілася пазней, "экскурсія" не была празмеру зацягнутай і, адзначыўшыся ў кнізе паважаных госцяў горада, зялёна-белыя былі адпушчаны для далейшага вывучэння выбітнасцяў. Адной з якіх апынуўся родны дзядзька Макса Каржа, з якім у адным з бараў "пакентавалася" адна з кампаніяў зялёна-белых. Дарэчы, акрамя РАЎС, стадыёна і дзядзькі Каржа значных выбітнасцяў знойдзена больш не было))) На госцевым сектары каля 50 зялёна-белых. Гульня не сказаць што цікавая, але і не сказаць што сумная… але адзін неўзаемны мяч у вароты Гомелю, забіты былым гульцом нашай каманды, пакінуў мала дадатных успамінаў. Варта адзначыць, што ў складзе гаспадароў больш паловы каманды - былыя некалі гульцы нашага ФК. Пасля гульні як нашы, так і ўжо былыя нашы гульцы поруч сектара з узаемнымі апладысментамі. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)