Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 тур. 10 траўня. тарпеда (жодзіна) - ФК Гомель 3:0 16.06.15, 18:19

На выезд у альма-матэр Белазаў адправілася каля 30 зялёна-белых. Шматлікія з іх заехалі і на гульню да нашых братоў з Магілёва ў Смалявічы на пару гадзін раней. Па прыездзе ў горад аўтазаводцаў адразу ў кольца з копаў. Поруч сектара прыгадванне і пагрозы пасля папярэдняга нашага выезду ў Барысаў. Двух непаўналетніх фанатыкаў павезлі ў мясцовае аддзяленне знойдучы ў іх (о, божа!) стыкера Азова. Пытанне па іх вызваленню атрымалася вырашыць толькі напісаўшы распіску аб іх суправаджэнні ад больш старэйшых зялёна-белых. Па выязным сектары можна адзначыць, што як якасны склад, так і колькасны мог быць рэальна па-лепш. Спадары зялёна-белыя, не шукайце лішніх прычын і апраўданняў, не ашуквайце сябе! А проста ездзіце на выезды за сваёй любімай камандай!
Па сектары аўтазаводцаў : павага да іх пазіцыі па пытанні стаўлення да клуба было роўна да гэтага матчу. Адразу пасля першага гала ў гомельскія вароты, хлопцы забыліся пра ўсе крыўды на свой клуб, на дырэктара і трэнера, ускочылі са сваіх месцаў, пабеглі вешаць банара і пачалі падтрымліваць тых самых, каго палівалі брудам увесь гэты час. Неяк не камільфо, так бы мовіць.
Госцевы сектар не адрозніўся зарадамі нон-стоп, аднак падтрымка была на належным узроўні. Каманда практычна бязвольна аддала матч... Пасля гульні невялікая гутарка з гульцамі. Сутнасць гутаркі хай застанецца паміж суразмоўцамі. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)