Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1 тур. 10 красавіка. ФК Гомель - Белшына (Бабруйск) 2:0 15.06.15, 17:57

Доўгачаканы пачатак сезону і новыя надзеі з ім звязаныя… Футбольны клуб падышоў да сезону ў складаным фінансавым стане. Напачатку вясны стала вядома, што галоўны фундатар і заснавальнік нашага ФК - "Беларуснефть" адмовіўся ад фінансавай падтрымкі клуба. У складзе засталося некалькі гомельскіх "дзядкоў", а асноўную ж частку склалі маладыя хлопцы, учорашнія гульцы дубля. Гэта акалічнасць не магла не цешыць зялёна-белых. Склад Гомелю нарэшце-ткі стаў па-сучаснасці гомельскі! Менавіта гэтаму і была прысвечана матчавая ўльтра з лозунгам "Давяраем тым, хто гуляе за клуб і імя, а не за грошы!". Хатні віраж у гэты сонечны дзень сабраў каля 200 зялёна-белых. Шыза на належным узроўні ўвесь матч. Першая перамога ў сезоне, каманда ў поўным складзе пад сектарам з узаемнымі віншаваннямі і апладысментамі.
Усе на футбол! Фота. Відэа.

GWF © 2008 (developed by Pack)