Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

16 тур. 6 ліпеня. Дынама (Менск) - ФК Гомель 1:0 21.04.15, 03:10

Даўно не было такога цікавага выезду, а менавіта якімі шляхамі некаторыя зялёна-белыя вырашылі дабрацца да Менску. Да традыцыйных паездак на цягніку, аўто і аўтаспыну дадаўся і самалёт (калі для еўра-тураў гэта не такая ўжо і рэдкасць, то вось па краіне мабыць упершыню). Двое хлопцаў скарысталіся паслугамі “БелАвія”. Квіткі апынуліся танней, чым у плацкарт. 30 хвілін палёту прайшлі незаўважна. Яшчэ адна кампанія зялёна-белых вырашыла "крыху" павандраваць і прабіць "трайнік": напачатку яны накіраваліся ў Магілёў на матч “Дняпра”, пасля ў Слуцк да аднайменнага ФК, і нарэшце ў Менск - падтрымаць родны “Гомель”. У выніку на сектары сабралася каля 70 фанатыкаў. Падтрымка не нон-стоп, але на працягу ўсяго матчу. Пра гульню каманды можна сказаць - прайгралі заслужана. Пасля фінальнага свістка пагрузка ў аўтазак і на вакзал. Павага ўсім тым, хто быў. Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)