Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 16 чэрвеня. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 6:3 21.04.15, 03:05

Вы забілі колькі змаглі, мы - колькі пажадалі. Помста за недарэчнае паражэнне ў Брэсце. Хлопцы адвялі душу і парадавалі нешматлікую публіку на Цэнтральным. Хоць і будні дзень, але час пачатку матчу дадумаліся паставіць усё ж такі на 7 вечара. Сектар сабраў каля 120-130 ультрас. Візуальная падтрымка на ўзроўні, з малымі і вялікімі сцягамі і двухручнікамі. Каманда прапусціўшы гол у пачатку гульні, праз час проста паздзеквалася над супернікам, падарыўшы прысутным гледачам відовішчную гульню, а тыя хто застаўся назіраць за матчамі Чэмпіянату Свету дома, відавочна пралічыліся. На сектары выдатная шыза, весялосьць і чад, што не скажаш пра гасцей, якія і зусім змоўклі ў другім тайме. Буйная перамога нашага ФК 6: 3, і мы паднімаемся ў турнірнай табліцы ўсё вышэй і вышэй! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)