Чарговы выезд абяцаў быць цікавым.
Сцяжыны ў сталіцу невыведныя :) Хтосьці дабіраўся на клубным аўтобусе, хтосьці на "мікроне", хтосьці аўта-спынам, а хтосьці, не змяняючы традыцыям, з дапамогай любай "Беларускай Чыгункi ". Дадаем мясцовы філіял зялёна-белых - і як вынік на сектары парадку 90 гомельскіх + 1 магілёўскі паплечнік. Шыза на ўзроўні, тым больш ўвесь матч гэтаму спрыялі падзеі: гол любімага клуба, выдаленне ў "гаспадароў", пенальці ў нашую браму, і гол-гармата ў дададзены час! Каманда бяжыць святкаваць перамогу да выязднога сектара! Дзякуй хлопцам за невымоўныя адчуванні! Асобны дзякуй Мішу Сівакову, які вярнуў каманду да сектара для пераклічкі "Толькі Гомель - Так, толькі Гомель! ". Green-White назаўсёды! Фота. |