Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 19 красавіка. ФК Гомель - ФК Слуцк 1:0 21.04.15, 02:29

Байкот скончыўся - зялёна-белыя ізноў на сваім мейсцы: 12 і 13 сектары ўпрыгожаныя сцягамі ды банэрамі. Перад гульнёй ад прадстаўнікоў фан-сектара Аляксею Аляксандравічу Мяркулаву быў падораны шалік і выказаныя словы падтрымкі. У цяжкі для каманды і трэнера момант было вырашана паказаць нашае адзінства. Да гульні была падрыхтавана расцяжка "Да перамог толькі разам". Усё было на ўзроўні: візуальная і гукавая падтрымкі. Як вынік, Гомель атрымлівае перамогу, хай і з мінімальным лікам, але такую важную ў псіхалагічным плане. Гэтая гульня стала 50 для Паўла Кірыльчыка, што не выпала з поля зроку фан-віражу. Невялікае палатно з пажаданнем і шалік ў падарунак пасля гульні. Пакуль мы разам - мы не зведаем паразы! Фота.

GWF © 2008 (developed by Pack)