Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

19 тур. 28 жніўня. ФК Гомель – ФК ХБК 2:0 30.08.10, 00:01

Доўгачаканы дзень надышоў. У другім дэрбі гэтага сезону неабходна было браць рэванш за прыкрую паразу напачатку сезону. І рэванш адбыўся! 2:0 - Наша перамога! І выйсце ў вышэйшую лігу ўжо вельмі блізкі. У гэту апошнюю суботу лета былі пабіты рэкорды наведвальнасці як стадыёна ў цэлым (7100), так і нашага фанацкага віражу (280-300) у прыватнасці. Перад матчам зялёна-белыя прайшліся невялікім маршам да стадыёна, даўшы ўсім зразумець, што ў горадзе можа быць толькі адна каманда і імя ёй - ФК Гомель. Матч праходзіў у разлютаванай барацьбе. Атмасфера сапраўднага футбола панавала як на поле, так і на трыбунах. Галасавая падтрымка практычна без прыпынкаў і на добрым узроўні. Яркае ўражанне засталося, напэўна, ва ўсіх ад пераклічак нашага віражу са стадыёнам. 1:0 пасля першага тайма. Увесь другі тайм прайшоў узаемна вострых нападах і толькі ў дададзены час, пад акампанемент "Мы Гамеля!" быў забіты другі пераможны гол. Пасля матчу гульцы ўсім складам у нашага сектара. Узаемныя віншаванні і апладысменты. У гэту суботу быў сапраўдны футбол, пасля такіх матчаў застаюцца ўражанні на доўгія гады. Аднак, без лыжак дзёгцю, як той казаў, не абыйшлося. Міліцыя, як заўсёды прыпсавала настрой сваімі новымі забаронамі. Нават барабан атрымалася пранесці толькі пасля пачатку матчу і з незразумелымі цяжкасцямі. У другім тайме неба завалакло хмарамі і лінуў дождж. Цёмна стала амаль як уначы, аднак, працаўнікі стадыёна не вельмі спяшаліся ўключаць асвятленне. Больш ці меней ніштаватым асвятленне стала толькі да канца матчу, але не надоўга. Адразу пасля фінальнага свістка яго выключылі. Да гэтага яшчэ можна дадаць і брудныя сядушкі, якія, мабыць, наогул ніколі не мыюць. Складаецца ўражанне, што працаўнікі стадыёна не зацікаўлены ў тым, каб наведвальнасць футбольных матчаў была высокай. Хоць гэта і зразумела, бо стадыён знаходзіцца не на самаакупнасці, а на балансе горада. Не зразумела іншае: чаму за такі "сэрвіс" і гульні чэмпіянату 1 лігі такі кошт на квіткі? Пытанне, напэўна, застанецца рытарычным)))Фота тут.

GWF © 2008 (developed by Pack)