Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

29 тур. 2 лістапада. ФК Гомель - Тарпеда (Жодзіна) 0:1 21.04.15, 03:42

Чацвёртая запар хатняя гульня і апошняя ў гэтым сезоне. Але, не гледзячы на гэта, на стадыёне сабралася мінімальная колькасць гледачоў. Гульня каманды - абсалютная супрацьлегласць мінуламу туру, нявыразная і бязвольная. Як вынік паражэнне 0:1. На сектары каля 140 зялёна-белых з добрай шызой. Гасцей каля 15 без сцягоў і прамаўчаўшых усю гульню. Фота.

28 тур. 26 кастрычніка. ФК Гомель - Нафтан (Напаполацк) 3:0 21.04.15, 03:40

Пасля двух паражэнняў запар на родным стадыёне і ад прынцыповых супернікаў, колькасць гледачоў на стадыёне ў цэлым і на сектары ў прыватнасці, значна скарацілася. Перад пачаткам матчу банэрная лінія была згорнута ў знак пратэсту супраць агіднай гульні каманды, але не прайшло і 10 хвілін, як лік у матчы быў адкрыты, і банеры былі вывешаны на свае месцы. Выніковы лік 3:0 і невялікая ін'екцыя аптымізму :) Фота.

27 тур. 18 кастрычніка. ФК Гомель - Дынама (Менск) 0:2 21.04.15, 03:38

Чарговая параза ад прынцыповага суперніка і Гомель ўсё на тым жа 6 месцы ... Сектар практычна ўвесь матч з добрай гукавой падтрымкай. З візуалкі - сцягі і двухручнікі. Фота.

31 тур. 5 кастрычніка. ФК Гомель - батэ (барысаў) 1:2 21.04.15, 03:36

Гульня павінна была быць выязной, аднак па просьбе батэ з-за ўдзелу ў ЛЕ, туры памянялі месцамі, што азначала для зялёна-белых 3 выезду запар у апошніх гульнях... Першая хатняя гульня з «вечнымі сябрамі» ў гэтым годзе прайшла пры пустым віражы з-за байкоту. Таму гэтага матчу чакалі. Напярэдадні гульні горад быў аблеплены тэматычнымі стыкерамі... Зялёна-белы віраж сабраў каля 230 фанатыкаў і быў упрыгожаны сцягамі ад малых да вялікіх і двухручнікамі. Гучныя зарады гналі каманду наперад, аднак гульцам элементарна не хапіла сіл ... 1-2 пасля фінальнага свістка. «Сябры» у колькасці каля сотні ўжо традыцыйна прыехалі ў асноўным на Капскі-басах пад канвоем шэрых ... Фота.

25 тур. 28 верасня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 0:1 21.04.15, 03:33

На гэты матч быў падрыхтаваны перформанс, прысвечаны да Дня горада, які нядаўна адзначыў Гомель. "Гэта мой горад. Гэта мой клуб". На жаль каманда прайграе ў чарговы раз, не гледзячы на выдатную падтрымку... Фота. Відэа.

24 тур. 21 верасня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 2-1 21.04.15, 03:31

Жодзіна наведала 16 зялёна-белых. Трое адпраўляюцца на пошукі прыгод і знаходзяць іх недалёка ад стадыёна ў выглядзе кампаніі мясцовых абарыгенаў. Але ў пачатку "размовы" з'яўляюцца шэрыя і не даюць яе далей працягнуць. Забіраць нікога не сталі, завялі на сектар. Пра гульню пісаць нават не хочацца. Яшчэ адно выязное паражэнне нашага ФК... Фота.

23 тур. 14 верасня. Нафтан (Напаполацк) - ФК Гомель 5-1 21.04.15, 03:29

Наваполацк наведала 12 зялёна-белых, палова з якіх ідзе на "залаты сезон". Ні чым асаблівым паездка не запомнілася: шпацыр па Полацку; наведванне рознага роду кафэ; налепкі амаль усюды, дзе дацягнуліся. Гульня выклікала сорам за тых, хто апрануў ў той дзень форму Гомеля. Пасля фінальнага свістка ўся каманда каля сектара - "прабачце ..., не атрымліваецца ..." Фота.

22 тур. 31 жніўня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 0:0 21.04.15, 03:27

Гомель, загадзя забяспечыўшы сабе месца ў першай шасцёрцы чэмпіянату прыкметна збавіў гульнявыя абароты ... На выезд у апошні дзень лета адправілася 15 зялёна-белых. Нічога вартага ўвагі, як на полі так і за яго межамі не адбылося. Фота.

1/8 Кубка. 24 жніўня. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 5:4 21.04.15, 03:26

2 запар перамогі ў чэмпіянаце пасля паразы ўсё ад таго ж Нёмана, ўсялялі некаторы аптымізм ў рэванш і станоўчы вынік у Кубку. Гасцявой сектар, які сабраў каля 25 зялёна-белых, назіраў сапраўды драматычны сюжэт - нерэалізаванае пенальці, выдалення гульцоў і трэнера гаспадароў ... Каманда ў пачатку сустрэчы вяла ў ліку 0:3, зялёна-белыя ў думках ужо аналізавалі, хто трапіцца ў наступным этапе ... Аднак фартуна ў гэты дзень была на баку Гродна. 1-3, 2-3, 3-3, а затым 4-3 ... на апошніх хвілінах Гомель параўноўвае 4-4. Дадатковы час, мокры ад праліўнога дажджу гасцявой сектар гоніць каманду наперад, аднак гаспадарам атрымоўваецца забіць яшчэ адзін мяч ... фінальны свісток і Нёман праходзіць далей ... Фота.

21 тур. 17 жніўня. ФК Гомель - ФК Менск 1:0 21.04.15, 03:23

Адзін з вырашальных апошніх матчаў 2 круга чэмпіянату, у якім па сутнасці вырашалася ў якую з шасцёрак турнірнай табліцы патрапіць Гомель. Перад матчам зялёна-белыя правялі "рэйд" па расклейцы стыкераў з заклікам падтрымаць наш родны клуб. Нарэшце-то кіраўніцтва клуба пайшло насустрач заўзятарам і паставіла час пачатку матчу на 8 гадзін вечара. Выдатнае, надвор'е прадвяшчала добрую гульню каманды і вялікую аўдыторыю гледачоў на стадыёне "Цэнтральны". На сектары актыўнай падтрымкі каля 140 з/б + браты, якія прыехалі з Магілева падтрымаць вялікі і магутны. Матч напружаны, як любяць казаць, да першага гола. А першымі вызначыліся як раз гульцы нашага ФК. Канцоўка гульні выдалася вельмі напружанай. Але каманда выстаяла і ўзяла заслужаную перамогу. Шыза на добрым узроўні. Пасля фінальнага свістка гульцы радуюцца трапленню ў першую частку турнірнай табліцы так, як быццам атрымалі перамогу ў фінале кубка Беларусі :) Апладысменты ўсяму стадыёну, у падзяку за падтрымку. Падыходзяць да сектара з ужо традыцыйнай пераклічка. Толькі адзіны - нумар адзін! Фота.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 35

GWF © 2008 (developed by Pack)