Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 12 верасня. ФК Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Ліда. Пачатак гульні ў 18:00.

Навiны Фота Фан-крама Гасцёўня Спасылкi Мы

19 тур. 16 жніўня. Дынама (Менск) – ФК Гомель 3:1 26.08.08, 23:32

Гульня праходзіла ў звыклам для апошняга часу ключы. Шмат брака, няўзгодненасці ў дзеяннях гульцоў як абароны, так і атакі. Аднойчы за ўвесь матч гамяльчане высілкамі свайго капітана здолелі адгыркнуцца, але гэтым усё і скончылася. На выездзе прысутнічала каля 40 чалавек з Гомеля, пераважна моладзевага складу, якія у гэты дзень не чым не адзначыліся.

18 тур. 9 жніўня. ФК Гомель – ФК Смаргонь 0:1 10.08.08, 20:56

Ад сустрэчы са Смаргонню чакалі перамен у гульне ФК. Сыход з паста галоўнага трэнера Юрэвіча і перамога дубля, які раскатаў сваіх апанентаў з лікам 9:0, усялялі надзею на лепшае. Але матч хутчэй запомніўся ліўнем і адной з самых нізкіх наведвальнасцяў "Цэнтральнага", чым гульнёй каманды. Працягваючы ўжо з 10 тура нацыянальнага чэмпіянату клуб, з-за нежадання яго кіраўніцтва садзейнічаць у вырашенні праблемы ўзаемаадносін сваіх фанатаў і супрацоўнікаў МУС на стадыёне, застаецца без хатняй падтрымкі. І калі б не падзеі на гульні двух камад 1-й лігі, то гэты дзень можна было б аднесці да ліку адмоўных.

17 тур. 4 жніўня. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 1:0 10.08.08, 20:54

Ужо які год запар выезд у Брэст праходзіць " мимо кассы ". Гэты выезд гэтак жа не стаў выключэннем і зялёна-белыя ізноў распісаліся ў сваёй няздольнасці. Каманда зліла чарговую гульню і працягнула свой шлях да дна турнірнай табліцы. На выездзе прысутнічала ўсяго толькі 11 чалавек.

Кубак УЕФА. 31 ліпеня. ФК Гомель - Легiя (Варшава) 1:4 01.08.08, 20:02

Здарылася тое, што ў святле ўсіх сённяшніх падзей і павінна было здарыцца. Дзякуй камандзе за першую палову 1 тайма, мабыць зараз гэта наш максімум. На гульне, пасля працяглай адсутнасці аднавілася падтрымка каманды, Але ў сувязі акцыяй пратэсту гомельскі сектар абмежаваўся толькі галасавой падтрымкай клуба, а ў 2 тайме з'явілася толькі некалькі банэраў. Нягледзячы на такую гульню сваёй каманды, наш сектар вельмі нядрэнна падтрымаў свой клуб. Самы масавы выезд палякаў у нашу краіну, з Варшавы ў Гомель прыехала каля 140 чалавек, быў у разы колькасна пабіты супрацоўнікамі МУС, якія памкнуліся на "Цэнтральным" ледзь не са ўсіх куткоў нашай Радзімы. Акрамя як добрай галасавой падтрымкай свайго клуба госцi у гэты дзень на стадыёне не чым другім не адзначыліся. Фота глядзець тут.

16 тур. 26 ліпеня. ФК Гомель - Граніт (Мікашэвічы) 2:4 27.07.08, 01:13

Каманда ўжо які раз у гэтым сезоне "пацешыла". Гэтым разам, прапусціўшы 4 мяча на сваім полі ад дэбютанта вышэйшай лігі. Гульня праходзіла ўжо пры двух пустых фан-сектарах - адзін з якіх сёння быў гасцевым і другі, з выезду ў Барысаў, наш. Аб падставах сваёй адсутнасці на сваім жа хатнім сектары зялёна-белыя нагадалі расцягнуўшы на трыбуне ў канцы першага тайма адпаведны банэр. Фота глядзець тут.

15 тур. 21 ліпеня. МТЗ-Рыпо - ФК Гомель 3:1 23.07.08, 00:37

Завяршальны матч першага круга не прынёс дадатных эмоцый. Чарговы пройгрыш пры зусім ужо бляклай гульні. Мінуўшы экватар чэмпіянату Наш ФК займае ўсяго толькі 12-е месца. Перад пачаткам матчу, у пустую паблукаўшы ў наваколлях стадыёна з боку Партызанскага пр-ка, прапалены моб прыезджых, па ўласнай ініцыятыве адправіўся глядзець футбол. На гэтым выездзе прысутнічала каля 45 чалавек з Гомеля.

Кубак УЕФА. 17 ліпеня. Легія (Варшава) - ФК Гомель 0:0 17.07.08, 18:14

Сёння ў першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда кубка УЕФА на стадыёне "Войска Польскага" у 20.45 (21.45 па беларускім часе) ФК Гомель згуляе з варшаўскай Легіей.

Матч скончаны. На гульне прысутнiчалi 7 зялёна-белых. Наш ФК згуляў унічыю на выездзе. Улічваючы становішчы спраў унутры нацыянальнага чэмпіянату, гэты вынік можна тлумачыць як прымальны. Усё вырашыцца ў Гомелі на "Цэнтральным" 31 ліпеня. Do schowaj spotkania!

14 тур. 11 ліпеня. ФК Гомель - Нёман 2:2 17.07.08, 17:52

Практычна ўся гульня праходзіла пры дамінаванні гаспадароў на поле - атакі, удары па варотах, але…Ужо на 16 хвіліне ФК Гомель мог выйсці на перад, але Васілюк не рэалізаваў пенальці. У наступстве Наш ФК выйшаў наперад, але Нёман усё ж зраўняў лік у канцы другога тайма. Як і леташні хатні матч з Нёманам стаў развітальным для нашага капітана і як сцвярджае "Прэсбол" гэты матч быў сапраўды развітальным. Дзякуй за гульню, Раман!

13 тур. 5 ліпеня. Лакаматыў – ФК Гомель 0:0 17.07.08, 17:34

Падтрымаць свой клуб у выязной гульне ў Маладзечна адправілася 27 зялёна-белых. Гульня завяршылася стартавымі нулямі на табло. Не перад не пасля матчу не адбылося ні чого такого, што варта апісання.

12 тур. 28 чэрвеня. ФК Гомель - Днепр (Магілёў) 4:3 29.06.08, 20:07

Гульня пачыналася, па ўстоянай на працягу некалькіх запар матчаў традыцыі, а менавіта з таго, што ФК Гомель прайграваў. Забіты Дняпром другі гол у пачатку другога тайма зрабіў важкую заяўку на працяг традыцыі, тым больш што каманда засталася ў меншасці яшчэ пасля першага тайма. Аднак на 67 хвіліне пачаўся цуд і праз нейкія 5 хвілін Наш ФК ужо вёў у сустрэчы. Аднак неўзабаве Днепр усё ж змог рэабілітавацца і зраўняць лік. Пасля гэтага гала на гасцявым сектары магілёўцаў запаліліся некалькі фаераў, што прымусіла панервавацца мясцовых супрацоўнікаў. Кропкі над "і" у сустрэчы на 85 хвіліне расставіў Кандрашук, забіўшы апошні сёмы гол у гэтай гульне. Каманда пасля выезду ў Барысаў па-ранейшаму застаецца без хатняй падтрымкі. Фота глядзець тут.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

GWF © 2008 (developed by Pack)

Лечение зубов по доступным ценам - имплантация зубов. Швейцарская стоматология MedCor.