Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 12 верасня. ФК Гомель на "Цэнтральным" згуляе з ФК Ліда. Пачатак гульні ў 18:00.

Навiны Фота Фан-крама Гасцёўня Спасылкi Мы

13 тур. 10 ліпеня. ФК Гомель – БАТЭ (Барысаў) 0:3 15.07.09, 17:37

Нажаль, цуду другі раз не здарылася))) Крыўдны першы прапушчаны мяч на 46 хвіліне 1 тайма, калі б не ён, то ўсё магло б быць па-іншаму. Аднак, вынік, як той казаў, на табло. БАТЭ працягвае ўпэўнены шлях да чэмпіёнства ў гэтым сезоне. На сектары каля 130 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч. Нават не вытрымаў барабан, прыйшлося ў паспеху адшукваць запасны. На сектары выдатная атмасфера, новыя сцягі, невялікая харэаграфія з плашчакамі. Каманда, не гледзячы на 0:3, знайшла ў сабе сілы і падышла да сектара пасля фінальнага свістка падзякаваць за падтрымку. У стаўленні апанентаў трошкі крэатыву ў расцяжцы "А-ссс-тыньце". Уласна толькі ў гэтай расцяжцы і складаўся ўвесь каляфутбол ))), бо больш нічога характэрнага ў гэты дзень не адбылося. Фота глядзець тут. А таксама тут (fcgomel.com).

12 тур. 5 ліпеня. Дынама (Менск) – ФК Гомель 1:2 07.07.09, 18:04

Калі-небудзь мары спраўджваюцца))) Нарэшце-ткі наша каманда змагла перапыніць чараду з госцевых параз. І не проста перапыніць, а атрымаць перамогу над адным з лідараў нашага чэмпіянату! На выездзе каля 40 зялёна-белых. Падтрымка на належным узроўні ўсю гульню. Неяк дзіўна глядзелася шыза Дынама, усю гульню нейкая млявая і невыразная, нягледзячы на вялікую колькасць народа на сектары. Нажаль, гэта ўжо не тое Дынама, якое калісьці задавала ўзровень ультры для ўсёй Беларусі. Нажаль для Дынама, але да шчасця для нас і менская каманда апынулася ў ролі прайграўшага. Нарэшце Гомель паказаў добрую гульню і заслужыў на ўсё 100 гэту перамогу. Мы верылі і наша вера матэрыялізавалася! На зваротным шляху зялёна-белыя сустрэліся з камандай на трасе. Бурныя віншаванні жадалі завяршыць падкіданнем у паветра Андрэя Міхайлавіча. Аднак, ён аддаў перавагу сціпла схавацца ў аўтобусе. Такія перамогі па праўдзе з'яўляюцца крыніцай яшчэ большай веры ў тое, што Мы ўсё разам робім і надаюць велізарны зарад аптымізму. Фота глядзець тут.

11 тур. 26 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Смаргонь 3:2 29.06.09, 18:13

Ізноў, пасля амаль што месячнага перапынку, футбол вярнуўся на "Цэнтральны". Добрая традыцыя хатніх перамог працягваецца. Аднак, перамога над аўтсайдарам нашага чэмпіянату далася Гомелю нялёгка, са мноствам памылак і недакладнасцяў. Аднак, вынік, да нашага шчасця, на табло. У пятніцкі вечар 13 віраж не сабраў шмат зялёна-белых (каля 70). Аднак, не гледзячы на колькасць, галасавая падтрымка на належным узроўні. На матчы была рэалізавана пераклічка паміж сектарамі (нашым і заўзятараў), якая так доўга абмяркоўвалася ў інэце. Для першага разу атрымалася задаволена-ткі нядрэнна, улічваючы яшчэ і той факт, што менавіта пасля пераклічкі быў забіты першы гол Гомелю. Спадзяемся, што гэты пачын будзе працягнуты і далей на наступных гульнях. Фота глядзець тут............. P.s. 2006 год для зялёна-белых выдаўся вельмі жорсткім. Мы страцілі двух сваіх таварышаў і паплечнікаў. Тры гады, як адзін за адным трагічна загінулі Андрэй "Грындэр" (02.04.2006) і Павел Корань (10.06.2006). Хлопцы, Вы заўсёды разам з намі і назаўжды ў нашых сэрцах...

.:Звяртаем вашу ўвагу:. 24.06.09, 01:29

Звяртаем увагу на тое, што змяніўся наш E-mail. Зараз вашы лісты мы чакаем па адрасе: gwfront@gmail.com Таксама звяртаем вашу ўвагу на тое, што наша "Відэа" перамясцілася на youtube. Зараз наша відэа можна глядзець он-лайн ці запампаваць па адрасе: http://www.youtube.com/user/gwfront

10 тур. 30 траўня. ФК Менск – ФК Гомель 1:0 05.06.09, 20:49

Наш любімы і магутны, на жаль, другою гульню запар у гясцях злівае. А гэтую гульні зліў нават без асаблівай барацьбы. Не зразумела і крыўдна, чаму дома гульцы нашага ФК паказваюць добрю гульню, а на выезде, як-быццам гуляюць зусім іншыя?! Не гледзячы на гэтыя недарэчныя абставіны ў Менску прысутнічалі каля 40 зялёна-белых. Усю гульню добрая галасавая падтрымка, нават не гледзячы на дождж у другім тайме. Пасля дажджу ўсе вырашылі агаліцца па пасаку, аднак менскія паліцыянты, відавочна, з'являючыся пурытанскімі барацьбітамі, загадалі апрануцца. Фота глядзець тут.

9 тур. 23 траўня. ФК Гомель – Днепр (Магілёў) 2:0 25.05.09, 18:59

Зноў хатняя перамога! Сектар каля 100 зялёна-белых. Шыза на добрым узроўні ўвесь час гульні. У пачатку 1 тайму на сектары зялёна-белае сэрца і надпіс: "Адно жыццё. Адна каманда". Па склаўшайся добрай традыцыі Нашай каманды ў поўным складзе падышла да сектару пасля аканчання гульні. З Магілёва каля 80 чалавек, якія добра падтрымлівалі сваю каманду і парадвалі усіх прысутнічаючых нядрэнным фаяр-дым-шоў. Фота глядзець тут.

8 тур. 17 траўня. Дынама (Брэст) – ФК Гомель 3:1 19.05.09, 18:25

Нажаль зноў пройгрыш у гасцях. Васілюк унёс сваю лепту. На выезде 20 зялёна-белых. Не дрэнная для гэтай колькасці падтрымка. Каманда пасля заканчэння гульні, не гледзячы на пройгрыш, у поўным складзе падышла да нашага сектару. І ў крыўдныя моманты мы павінны быць разам. Толькі так і ніяк інакш. Асобны дзякуй хлапчукам з БМ за ветлівы прыём.))) Фота глядзець тут.

7 тур. 10 траўня. ФК Гомель – Тарпеда (Жодзіна) 2:1 11.05.09, 18:21

Перамога на полі і пройгрыш па-за ім. У дзень гульні за горадам адбыўся забівон у фармаце 15х15 – перамога за жодзінцамі. Агульная колькасць прыбыўшых каля 50. Нашы госці прывезлі склад на добрым узроўні. Але ж гэта паражэнне толькі на нашым сумленні. Застаецца толькі працаваць і ўздымаць свой узровень. Як гаворыцца: жадаеш нешта зрабіць - пачні з сабе! Прыклад прад вачыма. ФК Гомель здолеў знайсці сваю гульню, як вынік - перамога. На матчы шыза на добрым узроўні. Барабан робіць сваю справу. ))) Таксама святочны расцяг, прысвечаны нашаму 20-гадоваму юбілею. 9 траўня 1989 адбыўся першы выезд зялёна-белых. Выезд быў у Магілёў, на ім прысутнічалі 6 чалавек. Лепшым падарункам для ўсіх зялёна-белых быў падыход пасля пераможнай гульні Нашай каманды ў поўным складзе да сектара. Таксама было вельмі прыемна пачуць віншавальную аб'яву ў наш бок па стадыёну пасля гульні. Усім вялікі дзякуй! Наш гонар - зялёна-белы колер! І толькі разам мы пераможам! Фота глядзець тут.

6 тур. 6 траўня. ФК Гомель – МТЗ-рыпа (Менск) 3:3 07.05.09, 17:05

Пачатак гульні - феерыя. 2:0 і 2 не рэалізаваных 100% моманта. Далей 2:2, яшчэ далей 3:2 і 90 хвіліна гульні... Шыза на выдатным узроўні, улічваючы не вялікую колькасць у першым тайме. У другім - колькаць каля 120, шыза яшчэ лепш. Але ж у выніку 3:3 і "крыўда" каманды, якая нават не падышла да нашага сектару. Увогуле, гэтая гульня выдатная не вялікай колькасцю гледачоў і мінімумам паліціянтаў, у выніку прыезду ў Гомель прэзідэнтаў Украіны і Беларусі. А вось нашы "госці" з Менску так і не прыехалі. Фота.

5 тур. 2 траўня. Шахцёр (Салігорск) – ФК Гомель 1:1 07.05.09, 17:04

У Салігорску прісутнічалі каля 40 зялёна-белых. Колькасць прыемна здзівіла, улічваючы адсутнасць асноўнай часткі звычайнага выязднога складу. Каманда здолела заспакоіцца пасля хатняга паражэння і паказала добрую гульню. Вынік 1:1. Фота.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

GWF © 2008 (developed by Pack)

Вопрос окулисту - окулист. Работаете офтальмологом? Тимбилдинг дешевые подарки 23: тренинги командообразования: тимбилдинга корпоративные праздники.