Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

5 тур. 5 траўня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 1:2 08.05.08, 23:59

Адзiн з самых нязручных выяздоў наведалi 42 зялёна-белых. ФК Гомель правёў нядрэнную гульню, выйграўшы Нафтан з лiкам 1:2. Пасля гола, забiтага Васiлюком запалены тры фаеры, у вынiку чаго быў зроблены перапiс усяго сектара. Фота глядзець тут.

4 тур. 26 красавіка. ФК Гомель – Дынама (Менск) 0:2 08.05.08, 23:57

Наш ФК працягнуў серыю сваіх шэрых гульняў, цалкам бясталентна прайграўшы свой чарговы матч. Першы тайм скончыўся тым, чым і павінен быў скончыцца - голам у нашы вароты на 36 хвіліне. Выйдучы, пасля перапынку на поле, каманда нічога новага і канструктыўнага ў сваю гульню так і не ўнесла і як вынік - прапусціла другі мяч на 82 хвіліне. Пасля гэтага са стадыёна на прыпынкі грамадскага транспарта пацягнуліся струмені расчараваных кузьмічоў, якія прагнулі хутчэй перамясціць свае сракі з пластыкавых крэслаў стадыёна на сядзенні аўтобусаў ды тралейбусаў. За горадам да матчу адбыўся моладзевы забівон паміж гомельскай моладдзю (GHB) і YL у фармаце 16/16. Перамога ва ўпартым паядынку дасталася менскім апанентам. Фота глядзець тут, вiдэа тут.

3 тур. 20 красавіка. Смаргонь – ФК Гомель 2:1 08.05.08, 23:55

Адзін з самых далёкіх і нязручных выездаў не чым цікавым, як і чакалася не адзначыўся. З Гомеля следам за сваім ФК адправілася ўсяго 33 зялёна-белых. Мясцовая афа, як і летась, нягледзячы на меншую колькасць прыезджых фанатаў ад якіх-небудзь кантактаў адмовілася. Гульня таксама не пацешыла – саступаючы па ходу 2:0, толькі пасля выдалення гульца Смаргоні ў сярэдзіне другога тайма, ФК Гомель здолеў забіць адзіны мяч у гэтай гульне. Фота глядзець тут.

2 тур. 12 красавіка. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 2:0 08.05.08, 23:53

ФК Гомель праводзіў ужо сваю трэцюю гульню ў гэтым сезоне з брэсцкім Дынама. Пасля невыразнага хатняга пройгрышу ў рамках кубкавай сустрэчы, ад каманды чакалі толькі перамогі. Рэабілітацыя прайшла паспяховая і дарэчы сказаць даволі хутка - яшчэ ў першым тайме Васілюк, а пад самы канец Баранок забілі па галу і вывялі ФК наперад. Другі тайм, нягледзячы на ўсе старанні абедзвюх каманд, змен у лік не прынёс. У адрозненні ад свайго клуба, які з пераменным поспехам сустракаўся з брэсцкім футбалістамі, яго фанаты, за ўсе гэтыя тры сустрэчы, не здолелі занесці ў свой актыў як не станоўчага так нават і не адмоўнага выніку ў сустрэчах са сваімі апанентамі. Фота глядзець тут.

1 тур. 6 красавіка. Граніт (Мікашэвічы) - ФК Гомель 1:1 08.05.08, 23:52

З-за таго што у Мікашэвічах няма стадыёна які б адпавядаў высачэннаму ўзроўню вышэйшай лігі нашага нацыянальнага чэмпіяната, Граніт вымушаны праводзіць свае хатнія сустрэчы ў Брэсце. Гэтыя абставіны накінулі кіламетражу і скарацілі колькасць прыезджых фанатаў. На выездзе прысутнічала ўсяго толькі 18 асоб, пераважна моладзевага складу, якія дабіраліся да Брэста па сродкам чыгункі. Да гульні ў горадзе адбылося некалькі лакальных сутычак. Гульня не чым адметным не вылучалась - саступаючы па ходу матчу Наш ФК усё ж такі здолеў звесці гульню да нічыі.

1/4 кубка. 2 красавіка. ФК Гомель - МТЗ-Рыпа 2:0 08.05.08, 23:51

Госці з'явіліся прыкладна за гадзіну да матчу ў кампаніі з органамі і пакруціўшы пальцамі з вокнаў і люка аўтобуса адправіліся наўпрост у адстойнік на стадыён. Тэлефонныя аповяды страшных гісторый пра другі аўтобус-прывід (можа быць гэтыя байкі былі з-за колькасці і якасці іх складу?) вымусілі акцыянераў пратырчаць у марных чаканнях, на месцы запланаваных каляфутбольных баталій да самага пачатку матчу. Дэбілізм новаўвядзенняў нашага кіраўніцтва ў правілах праходу на сектар забяспечылі адсутнасць на ім у гэты дзень якой б небудзь падтрымкі. Па гульне варта згадаць аб тым як “пацешыў” суддзя: судзейства ўзроўня сустрэч каманд заняпалых ДЮСШ, дзе ролю арбітра выканаў блізкі сваяк адной з каманд - усе свісткі і карткі ў адзін бок. Пад канец гульні ў адрас арбітра (услых, дружна і гучна) раздавалася параўнанне яго асобы з героем чэлябінскага фрэзероўшчыка з адной вядомай перадачы. Тым не менш, Наш ФК, хоць і ўжо далёка не ў поўным складзе, выйграў гэты матч. Нашы госці пасля матчу, у суправаджэнні ўсё тых жа органаў, пагрузіліся ў свой прасторны аўтобус і расчыніліся ў клубах дыму з наштосьці кінутай імі з люка прама на прыпынак грамадскага транспарта з мірнымі грамадзянамі дымавухі. Фота глядзець тут.

1/4 кубка. 29 сакавіка. МТЗ-Рыпа - ФК Гомель 4:0 08.05.08, 23:50

Неадэкватнае судзейства і дрэнная гульня, як вынік чатыры прапушчаных мяча і прывідны шанец на далейшы праход з 1/4 фіналу кубка. На выездзе каля 35 чалавек. У асноўным моладзь. Каляфутбол адсутнічаў. Фота глядзець тут.

1/8 кубка. 22 сакавіка. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 1:2 08.05.08, 23:48

Сваю першую хатнюю сустрэчу ФК Гомель распачаў з пройгрышу, пры гэтым гульня пакінула смутныя ўражанні таго, што яна папросту была "зліта" за непатрэбнасцю. Нягледзячы на тое, што па суме двух сустрэч ФК Гомель прайшоў далей у 1/4 фіналу, пазіцыя галоўнага трэнера аб тым, што "Мы ўсё вырашылі ў першай гульне." не дае падстаў паказваць у сябе дома вось такі футбол. Фота глядзець тут.

1/8 кубка. 15 сакавіка. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 0:2 08.05.08, 23:41

Першую гульню гэтага года Наш ФК пачаў з перамогі, дзякуючы двум забітым мячам у выкананні Кобеца і Драгуна, у гульне ў рамках 1/8 фіналу кубка краіны. Выязны матч у Брэсце наведалі 54 чалавека. Фота глядзець тут.

Новы сайт фанатаў ФК Гомель 08.05.08, 23:38

Мы рады вітаць Вас на нашым новым сайце. Сайце фанатаў з берагоў Сажа. Тут Вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі падзеямі гомельскага фанатызму, паглядзець фота-справаздачы з дамашнiх i выяздных гульняў ФК Гомель. Спадзяемся, што дадзены рэсурс зойме сваю нішу ў інфармацыйным асвятленні фанацкага жыцця Беларусі. Прыемнага прагляду!

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)