Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

13 тур. 5 ліпеня. Лакаматыў – ФК Гомель 0:0 17.07.08, 16:34

Падтрымаць свой клуб у выязной гульне ў Маладзечна адправілася 27 зялёна-белых. Гульня завяршылася стартавымі нулямі на табло. Не перад не пасля матчу не адбылося ні чого такого, што варта апісання.

12 тур. 28 чэрвеня. ФК Гомель - Днепр (Магілёў) 4:3 29.06.08, 19:07

Гульня пачыналася, па ўстоянай на працягу некалькіх запар матчаў традыцыі, а менавіта з таго, што ФК Гомель прайграваў. Забіты Дняпром другі гол у пачатку другога тайма зрабіў важкую заяўку на працяг традыцыі, тым больш што каманда засталася ў меншасці яшчэ пасля першага тайма. Аднак на 67 хвіліне пачаўся цуд і праз нейкія 5 хвілін Наш ФК ужо вёў у сустрэчы. Аднак неўзабаве Днепр усё ж змог рэабілітавацца і зраўняць лік. Пасля гэтага гала на гасцявым сектары магілёўцаў запаліліся некалькі фаераў, што прымусіла панервавацца мясцовых супрацоўнікаў. Кропкі над "і" у сустрэчы на 85 хвіліне расставіў Кандрашук, забіўшы апошні сёмы гол у гэтай гульне. Каманда пасля выезду ў Барысаў па-ранейшаму застаецца без хатняй падтрымкі. Фота глядзець тут.

11 тур. 21 чэрвeня. Савіт (Магілёў) – ФК Гомель 2:0 29.06.08, 18:25

На выезд у Магілёў адправілася каля 60 зялёна-белых, але з-за старанняў мясцовых органаў правапарадку і іншых меней важкіх абставін на гасцявы сектар не патрапіла амаль цэлая чвэрць прыезджых фанатаў. Футбол аcaблівых уражанняў не пакінуў, акрамя, хіба што, двух выдаленняў нашых гульцaў. Наш ФК ужо трэці раз запар у сухую прайграў матч.

10 тур. 14 чэрвeня. ФК Гомель - Тарпеда (Жодзіна) 0:1 15.06.08, 19:42

Пасля падзей звязаных з выездам у Барысаў было прынята рашэнне праігнараваць падтрымку клуба. Таму на нашым сектары ў гэты дзень прысутнічаў толькі АМАП. Наш ФК хоць і з мінімальнай перавагай, але ж прайграў другую гульню запар. Да гульні за горадам адбыўся забівон у фармаце 25/25 – перамога за гасцямі. Фота глядзець тут.

9 тур. 10 чэрвeня. БАТЭ (Барысаў) – ФК Гомель 2:0 12.06.08, 16:09

Прынцыповая гульня ў Барысаве выпала на будны дзень, нягледзячы на гэта, з Гомеля выехала нядрэнная колькасць супарцёраў - 52 чалавека. Але ўсё чаканні былі перарваныя з’явіўшыміся на месцы збору супрацоўнікамі. Каманда, нягледзячы на даволі добрую падтрымку, не змагла выйграць. Каляфутбол па аб'ектыўных абставах адсутнічаў. Адзін зялёна-белы з гэтага выезду патрапіў у КПЗ. Фота глядзець тут.

8 тур. 6 чэрвeня. ФК Гомeль - Дарыда 2:0 07.06.08, 20:53

Пасля працяглай паўзы ізноў аднавіўся нацыянальны чэмпіянат. Праўда гэтая паўза ў каляфутбольных кругах Беларусі была азмрочана ганебнымі падзеямі - вынясеннем прысуду забойцу фаната сталічнага Дынама. 1 год і 8 месяцаў умоўна - так ацаніў менскі суд чалавечае жыццё... Пасля вынясення гэтага нібы прысуду, з боку фанатаў ДМН прагучала просьба - правесці сярод рухаў краіны акцыю па прыцягненню ўвагі грамадскасці да вынікаў гэтага судовага разгляду. Зялёна-белыя не засталіся ўбаку і ўнеслі свой невялікі ўклад ў агульную справу. Адмыслова да матчу была падрыхтавана расцяжка: "03.07.1988-11.12.2007 Виталий Алексеев. 1,8 года условно – цена человеческой жизни?..". Расцяжка з'явілася з першых хвілін матчу і правісела да самога яго канчатка, акрамя гэтага гомельскі сектар ушанаваў хвілінай маўчання памяць аб забітым хлопцы. Гульня асоба не чым не запомнілася - гол Драгуна ў першым тайме і другі гол у выкананні Васілюка ў другім. На нашым сектары каля 130 чалавек, сектар гасцёў застаўся пусты. Фота глядзець тут.

Відэа. 2007 год. ФК Гомель 15 х 15 Тарпеда (Жодзіна) 19.05.08, 23:06

У радзеле "Відэа" з’явіўсяся новы ролік "ФК Гомель 15 х 15 Тарпеда (Жодзіна)". 21 кастрычніка 2007 года перад гульнёй каманд у лясным масіве за горадам адбыўся забівон ў фармаце 15 х 15. Перамога дасталася больш фактурнаму складу гасцей з Жодзіна. Вiдэа можна спампаваць тут.

7 тур. 14 траўня. Шахцёр - ФК Гомель 1:1 17.05.08, 13:05

Звычайны радавы выезд. У будны дзень падтрымаць свой клуб адправілася 36 зялёна-белых. Большая частка народу дабіралася аўтатранспартам, а астатнія па ж.д. За рамонту маста 10 чалавек дабралася толькі пад самы канец матча. Першы тайм згулялі па нулям. У другім тайме Наш ФК выйшаў наперад, але да перамогі не хапіла 8 хвілін. Фота глядзець тут.

6 тур. 10 траўня. ФК Гомель - Віцебск 1:2 10.05.08, 22:11

Госці павялі ў матчы ўжо ў самым пачатку сустрэчы і Наш ФК быў вымушаны адыгрывацца. Прама скажам, што гэта атрымоўвалася ў яго не зусім добра - атакі Віцебска выглядалі куды больш небяспечнымі за нашы, ды і яго фанаты на працягу ўсей гульні даволі нядрэнна падтрымлівалі сваю каманду. У пачатку другога тайма Васілюк з пенальці параўноўвае лік, але ўжо праз 15 хвілін госці ізноў выходзяць наперад. На апошняй хвіліне зялёна-белыя параўноўваюць лік, але наш "стары сябар" Шмолік, не залічвае гол. Як вынік – ФК Гомель апускаецца яшчэ ніжэй у турнірнай табліцы чэмпіянату. Фота глядзець тут.

Фан-турнір. 9 траўня. Турнір па міні-футболу ў гонар 19-годдзя зялёна-белага руху. 09.05.08, 21:59

Дата 9 траўня для гомельскіх фанатаў з'яўляецца ўмоўнай датай заснавання зялёна-белага руху. Менавіта ў гэты дзень, дзевятнаццаць год назад, фанатамі з горада на Сажу быў прабіты першы выезд за Наш ФК у Магілёў. У перадпачатку будучага юбілею было прынята рашэнне правесці турнір па міні-футболу сярод фанатаў. У турніры прыняло ўдзел 5 гомельскіх каманд і ў якасці госцяў выступіла адна каманда з горада Рэчыцы. Пасля ўпартай барацьбы ў групавым турніры ў 1\2 фінала выйшла 4 каманды - "F.M." / "Ветэраны"і "Рэчыца" / "Паўднёва-Усход". Фінальная частка турніру выдалася на рэдкасць відовішчнай і драматычнай - каманда "ветэранаў" перамагла зборную "F.M.", а "Паўднёва-Усход" у серыі пасля матчавых пенальці перамог каманду з Рэчыцы. Перад фінальнай кульмінацыі турніру, прайшла гульня за трэцяе месца, дзе рэчыцкая каманда выйграла зборную "F.M.". У фінале сустрэліся дзве наймацнейшыя каманды турніру, якім так і не хапіла асноўнага часу, каб вызначыць пераможцу і гульня перайшла да серыі пасля матчавых пенальці. Але і тут каманды ішлі нараўне і лёс чэмпіёнства вызначыў усяго адзін гол. Поспех апынуўся на боку "Ветэранаў", якія па праве сталі пераможцамі турніру.Пасля фінальнай сустрэчы адбылася цырымонія ўзнагароджання, у якой прынялі ўдзел гульцы ФК Гомель. Дзякуй усім удзельнікам і яшчэ раз віншуем пераможцаў!!! Фота глядзець тут.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)