Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

21 тур. 31 жніўня. ФК Віцебск – ФК Гомель 1:1 09.09.08, 16:09

У Віцебск з Гомеля падтрымаць свой клуб адправілася каля 40 чалавек, але ў выніку розных спрэчак на сектары апынулася не больш 35 фанатаў. Першы тайм прайшоў не ў нашу карысць, але ў другім Гомель рэабілітаваўся і зраўняў лік. Гэтак жа ў гэты дзень прыезджыя фанаты сумесна з віцебскімі хлопцамі паўдзельнічалі ў накрыве мясцовай афы. Фота глядзець тут.

20 тур. 24 жніўня. ФК Гомель – Нафтан (Наваполацк) 3:2 26.08.08, 22:37

Вельмі доўгачаканая перамога роднага клуба адбылася. Адносіць яе да разраду феерычных дасягненняў не варта. Маючы перавагу ў два мяча, каманда была блізкая да таго, каб у чарговы раз пакінуць газон "Цэнтральнага" з абаранкам у актыве перамог. Але Наш ФК здолеў своечасова памкнуцца і пераламаць зыход гульні на сваю карысць. Спадзяемся, што гэтая валявая перамога дапаможа клубу хутчэй пераадоліць склалаўшыяся абставіны. Акрамя доўгачаканай перамогі матч адзначыўся тым, што пасля доўгага перапынку аднавілася падтрымка клуба на хатніх гульнях. Сектар, як дарэчы, і ўвесь стадыён не адрозніваўся ў гэты дзень масавасцю. На матчы быў прэзентаваны новы банэр «Никогда не сдаваться». Фота глядзець тут.

19 тур. 16 жніўня. Дынама (Менск) – ФК Гомель 3:1 26.08.08, 22:32

Гульня праходзіла ў звыклам для апошняга часу ключы. Шмат брака, няўзгодненасці ў дзеяннях гульцоў як абароны, так і атакі. Аднойчы за ўвесь матч гамяльчане высілкамі свайго капітана здолелі адгыркнуцца, але гэтым усё і скончылася. На выездзе прысутнічала каля 40 чалавек з Гомеля, пераважна моладзевага складу, якія у гэты дзень не чым не адзначыліся.

18 тур. 9 жніўня. ФК Гомель – ФК Смаргонь 0:1 10.08.08, 19:56

Ад сустрэчы са Смаргонню чакалі перамен у гульне ФК. Сыход з паста галоўнага трэнера Юрэвіча і перамога дубля, які раскатаў сваіх апанентаў з лікам 9:0, усялялі надзею на лепшае. Але матч хутчэй запомніўся ліўнем і адной з самых нізкіх наведвальнасцяў "Цэнтральнага", чым гульнёй каманды. Працягваючы ўжо з 10 тура нацыянальнага чэмпіянату клуб, з-за нежадання яго кіраўніцтва садзейнічаць у вырашенні праблемы ўзаемаадносін сваіх фанатаў і супрацоўнікаў МУС на стадыёне, застаецца без хатняй падтрымкі. І калі б не падзеі на гульні двух камад 1-й лігі, то гэты дзень можна было б аднесці да ліку адмоўных.

17 тур. 4 жніўня. Дынама (Брэст) - ФК Гомель 1:0 10.08.08, 19:54

Ужо які год запар выезд у Брэст праходзіць " мимо кассы ". Гэты выезд гэтак жа не стаў выключэннем і зялёна-белыя ізноў распісаліся ў сваёй няздольнасці. Каманда зліла чарговую гульню і працягнула свой шлях да дна турнірнай табліцы. На выездзе прысутнічала ўсяго толькі 11 чалавек.

Кубак УЕФА. 31 ліпеня. ФК Гомель - Легiя (Варшава) 1:4 01.08.08, 19:02

Здарылася тое, што ў святле ўсіх сённяшніх падзей і павінна было здарыцца. Дзякуй камандзе за першую палову 1 тайма, мабыць зараз гэта наш максімум. На гульне, пасля працяглай адсутнасці аднавілася падтрымка каманды, Але ў сувязі акцыяй пратэсту гомельскі сектар абмежаваўся толькі галасавой падтрымкай клуба, а ў 2 тайме з'явілася толькі некалькі банэраў. Нягледзячы на такую гульню сваёй каманды, наш сектар вельмі нядрэнна падтрымаў свой клуб. Самы масавы выезд палякаў у нашу краіну, з Варшавы ў Гомель прыехала каля 140 чалавек, быў у разы колькасна пабіты супрацоўнікамі МУС, якія памкнуліся на "Цэнтральным" ледзь не са ўсіх куткоў нашай Радзімы. Акрамя як добрай галасавой падтрымкай свайго клуба госцi у гэты дзень на стадыёне не чым другім не адзначыліся. Фота глядзець тут.

16 тур. 26 ліпеня. ФК Гомель - Граніт (Мікашэвічы) 2:4 27.07.08, 00:13

Каманда ўжо які раз у гэтым сезоне "пацешыла". Гэтым разам, прапусціўшы 4 мяча на сваім полі ад дэбютанта вышэйшай лігі. Гульня праходзіла ўжо пры двух пустых фан-сектарах - адзін з якіх сёння быў гасцевым і другі, з выезду ў Барысаў, наш. Аб падставах сваёй адсутнасці на сваім жа хатнім сектары зялёна-белыя нагадалі расцягнуўшы на трыбуне ў канцы першага тайма адпаведны банэр. Фота глядзець тут.

15 тур. 21 ліпеня. МТЗ-Рыпо - ФК Гомель 3:1 22.07.08, 23:37

Завяршальны матч першага круга не прынёс дадатных эмоцый. Чарговы пройгрыш пры зусім ужо бляклай гульні. Мінуўшы экватар чэмпіянату Наш ФК займае ўсяго толькі 12-е месца. Перад пачаткам матчу, у пустую паблукаўшы ў наваколлях стадыёна з боку Партызанскага пр-ка, прапалены моб прыезджых, па ўласнай ініцыятыве адправіўся глядзець футбол. На гэтым выездзе прысутнічала каля 45 чалавек з Гомеля.

Кубак УЕФА. 17 ліпеня. Легія (Варшава) - ФК Гомель 0:0 17.07.08, 17:14

Сёння ў першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда кубка УЕФА на стадыёне "Войска Польскага" у 20.45 (21.45 па беларускім часе) ФК Гомель згуляе з варшаўскай Легіей.

Матч скончаны. На гульне прысутнiчалi 7 зялёна-белых. Наш ФК згуляў унічыю на выездзе. Улічваючы становішчы спраў унутры нацыянальнага чэмпіянату, гэты вынік можна тлумачыць як прымальны. Усё вырашыцца ў Гомелі на "Цэнтральным" 31 ліпеня. Do schowaj spotkania!

14 тур. 11 ліпеня. ФК Гомель - Нёман 2:2 17.07.08, 16:52

Практычна ўся гульня праходзіла пры дамінаванні гаспадароў на поле - атакі, удары па варотах, але…Ужо на 16 хвіліне ФК Гомель мог выйсці на перад, але Васілюк не рэалізаваў пенальці. У наступстве Наш ФК выйшаў наперад, але Нёман усё ж зраўняў лік у канцы другога тайма. Як і леташні хатні матч з Нёманам стаў развітальным для нашага капітана і як сцвярджае "Прэсбол" гэты матч быў сапраўды развітальным. Дзякуй за гульню, Раман!

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)