Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Відэа. 2005 год. ФК Гомель х БАТЭ (Барысаў) 24.12.08, 12:21

У радзеле "Відэа" з’явіўсяся новы ролік "ФК Гомель х БАТЭ (Барысаў)". Сутычка праходзіла 30 кастрычніка 2005 года каля самага “Цэнтральнага”. Адбыліся дзве сходкі ў выніку якіх састаў гасцей быў прагнаны праз дарогу і ўперты да сценкі. Фіналам сустрэчы стала з'яўленне мусароў і масавае вязалава, у выніку якогога ўвесь састаў Барысава замест стадыёну патрапіў у адзел. Вiдэа можна спампаваць тут.

Фота. 25 тур.Тарпеда (Жодзіна) – ФК Гомель 0:3 08.12.08, 22:39

У раздзел "Фота" дададзены фатаграфіі з матчу 25 тура 18 нацыянальнага чэмпіанату па футболе паміж Тарпеда (Жодзіна) і ФК Гомель. Адміністрацыя сайта выяўляе падзяку фатографу Сяргею Гудзіліну за прадстаўлены матэрыял. Фота глядзець тут.

30 тур. 16 лістапада. ФК Гомель – МТЗ-Рыпа (Менск) 2:1 20.11.08, 16:06

Апошні тур чэмпіянату, як і летась, вырашаў лёс другога і трэццяга месца, але толькі сёлета наш клуб застаўся далёка за бортам гэтага супрацьстаяння. З усіх леташніх радасцяў паўтарылася толькі тое, што мы зноў дапамаглі апусціць самы "апалітычны" клуб РБ у турнірнай табліцы. Нягледзячы на перавагу ў першым тайме, каманда змагла знайсці ў сабе сілы памкнуцца і паказаць хто ж па сапраўднаму быў годны перамогі. Зялёна-белы сектар гэтак жа ўнёс сваё ўкладанне ў гэтую перамогу - паказаўшы прыстойны ўзровень шызы на працягу ўсяго матчу. У канцы гульні ўся каманда падышла да сектара і падзякавала сваіх фанатаў за падтрымку. У плане каляфутбола гэты дзень не рэалізаваў і дзесятай долі ад свайго магчымага патэнцыялу, хоць пачатак яго быў пакладзены яшчэ суботнім вечарам. Гэты самы вечар частка гомельскіх каляфутбольшчыкаў правяла, гуляючы з мясцовай афой у хованкі і даганялкі, да якой, па чутках, наведаліся пагасцяваць іх дружкі з сталіцы. У нядзелю тыя ж самыя людзі, толькі ўжо ў значна большай колькасці, займаліся тым, што стройнымі шэрагамі прачэсвалі тэрыторыю каля "Цэнтральнага". Пошукавыя работы ні якіх дадатных вынікаў не далі. Адна частка шуканых ужо знаходзілася ў асяроддзі клапатлівых супрацоўнікаў МУС у адстойніку пад стадыёнам, іншая з'явілася ў канцы першага тайма, а трэцяя, пэўна самая шуканая, у пачатку другога тайма. Лагічным завяршэннем дня сталі праводзіны заўзятараў "пралетарскай" каманды з горада Светлагорска. Відаць, лагічным было і то, што да самога Светлагорска гэтыя самыя асобы не выявілі ні найменшага жадання да дыялогу. Усім дзякуй (і за халяўныя праграмкі таксама)! Сезон скончаны. Фота глядзець тут.

1/8 кубка. 2 лістапада. ФК Гомель – Вална (Пінск) 4:2 20.11.08, 14:31

Нешматлікія аматары футбола прыйшэлыя на зваротны матч 1/8 кубка ўбачылі багатую на галы, але не вельмі відовішчную гульню каханай каманды. Сектар у гэты дзень таксама не сабраў шмат народа, што аднак не перашкодзіла добра адшызець увесь матч. Госці з Пінска ўшанаваць сваёй прысутнасцю горад над Сожам у гэты дзень не знайшлі час. Фота глядзець тут.

27 тур. 19 кастрычніка. Днепр (Магілёў) – ФК Гомель 1:1 19.11.08, 17:35

Выезд у Магілёў наведала парадку 65 зялёна-белых. Падчас матчу на гомельскім сектары быў вывешаны банэр у падтрымку заўзятара "Црвены Звезды" асуджанага за напад на паліцыянта - "Правда за Уроша!". 19-летні хлопец атрымаў за свой учынак тэрмін параўнальны з тэрмінамі, якія атрымоўваюць гвалтаўнікі і забойцы - 10 гадоў. Мясцовыя супрацоўнікі, відаць, не прасякнуліся атмасферай салідарнасці сусветнай фанацкай грамадскасці і ліквідавалі банэр, які ледзь правісеў першыя паўтайма.

25 тур. 29 верасня. Тарпеда (Жодзіна) – ФК Гомель 0:3 25.10.08, 01:42

Гульня праходзіла ў будны дзень і яшчэ ў дадатак да гэтага у Маладзечна, што не магло не адбіцца на выязной статыстыцы – якая склала ўсяго толькі 18 чалавек з Гомеля. Хоць, дарэчы, з такімі жа праблемамі сутыкнуліся і намінальныя гаспадары паляны. Але гэткая малая колькасць не памяшалa абодвум калектывам сустрэцца ў горадзе ў фармаце 17 на 14. Але што ж насамрэч памяшала давесці да лагічнага канца гэтую сустрэчу - застаецца загадкай і на сумленні ўдзельнікаў з абедзвюх бакоў. Фіналам магчымай сустрэчы стала вязалава пэўнай колькасці гамяльчан і транспартоўкай іх у аддзел. Пряцяглыя ды безвыніковыя спробы выцягнуць сваіх паставілі крыж на ініцыятывах жодзенцаў сустрэцца пасля гульні. Гульня, між тым, завершілася ўпэўненай перамогай ФК Гомель.

24 тур. 25 верасня. ФК Гомель - БАТЭ (Барысаў) 0:2 25.10.08, 01:21

У гэты дзень у Наш горад завітала беларуская зорка ЛЧ. Гэта можна было бачыць па нязвыкламу ажыятажу вакол білетных кас перад самым пачаткам матчу - адразу станавілася зразумела, што ўсе гэтыя асобы, у такіх небывалых для апошняга часу колькасцях, прыйшлі наглядаць за гульнёй барысаўскага футбольнага клуба з чатырох літар. Упэўніцца ў вернасці зробленых высноў можна было ўжо ў канцы другога тайма, калі гэтыя гомельскія “аматары футбола”, не чакаючы фінальнага свістка, дружнымі калонамі пакідалі "Цэнтральны". Хоць і іх у нейкай меры, таксама, можна зразумець: пасля гульні якую паказаў ФК Гомель у першым тайме - ўсім вельмі моцна верылася ў цуд, але ўжо пасля 59 хвіліны стала ясна, што аніякага цуду сёння не будзе. Яшчэ ў гэты дзень варта адзначыць добры ўзровень шызы зялёна-белага сектара. Нягледзячы на паразу, каманда амаль у поўным складзе падышла да сектара і падзякавала за падтрымку. Гэтак жа нядрэнна на працягу ўсёй гульні глядзеліся і прыезджае супарцеры, якія нажаль, для некаторых зацікаўленых жыхароў горада Гомеля, з'явіліся пад самы пачатак матчу ў суправаджэнні супрацоўнікаў МУС. Фота глядзець тут.

23 тур. 20 верасня. Дарыда - ФК Гомель 2:1 25.10.08, 01:16

Каманда пасля «феерычнай» хатняй гульні з Шахцёрам уляцела на выездзе ў гэты раз ужо лідэру ніжніх радкоў чэмпіянату, адкак ужо з меней выбітным лікам. Сам выезд цалкам можна параўнаць з гульнёй зялёна-белага ФК - ён атрымаўся такім жа будзённым і несамавітым. За бязладдзем на поле назірала 22 чалавека з горада над Сожам.

22 тур. 14 верасня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 2:6 16.09.08, 17:03

У гэтую нядзелю, абвешчанае ў горадзе "Днём цвярозасці", Наш ФК атрымаў сур'ёзную аплявуху ад Шахцёра ў выглядзе 6 прапушчаных галоў. Вынік гаворыць сам за сябе. Застаецца спадзявацца на тое, што каманда і наша кіраўніцтва здолее зрабіць з гэтай паразы "цвярозыя" высновы…

1/16 кубка. 7 верасня. Хімік (Светлагорск) – ФК Гомель 0:2 16.09.08, 16:11

Абласное дэрбі наведала нядрэнная колькасць чалавек - больш за 90. Характэрна, што некаторыя з іх прыехалі ў Светлагорск наўпрост з Львова. Да гульні група прыезджых спаборнічалі з мясцовымі апанентамі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Ва ўсіх забегах перамогу атрымалі светлагорскія спартоўцы. Ужо падчас матчу ўсё тая ж група наведалася на светлагорскі сектар, каб выказаць сваё захапленне фізічным кандыцыям хлопцаў. Але хлопцы павялі сябе вельмі сціпла і зрабілі выгляд, што ні каго не заўважылі. Тым часам ФК Гомель дзякуючы двум мячам у першым і ў другім таймах, пасля якога на гомельскім сектары запалілі фаер, прайшоў далей у 1/8 кубка. Фота глядзець тут.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)