Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

6 тур. 6 траўня. ФК Гомель – МТЗ-рыпа (Менск) 3:3 07.05.09, 16:05

Пачатак гульні - феерыя. 2:0 і 2 не рэалізаваных 100% моманта. Далей 2:2, яшчэ далей 3:2 і 90 хвіліна гульні... Шыза на выдатным узроўні, улічваючы не вялікую колькасць у першым тайме. У другім - колькаць каля 120, шыза яшчэ лепш. Але ж у выніку 3:3 і "крыўда" каманды, якая нават не падышла да нашага сектару. Увогуле, гэтая гульня выдатная не вялікай колькасцю гледачоў і мінімумам паліціянтаў, у выніку прыезду ў Гомель прэзідэнтаў Украіны і Беларусі. А вось нашы "госці" з Менску так і не прыехалі. Фота.

5 тур. 2 траўня. Шахцёр (Салігорск) – ФК Гомель 1:1 07.05.09, 16:04

У Салігорску прісутнічалі каля 40 зялёна-белых. Колькасць прыемна здзівіла, улічваючы адсутнасць асноўнай часткі звычайнага выязднога складу. Каманда здолела заспакоіцца пасля хатняга паражэння і паказала добрую гульню. Вынік 1:1. Фота.

4 тур. 26 красавіка. ФК Гомель – Нафтан (Наваполацк) 1:3 29.04.09, 19:00

Другая гульня на родным стадыёне не прынесла чаканых станоўчых эмоцый. Лік гаворыць аб усім. Перад пачаткам гульні і ў пачатку 2 тайму былі падняты расцягі з партрэтамі ўсяго складу каманды, партрэт А.Юсіпца і надпіс "НАПЕРАД ЗА ГОМЕЛЬ!". Гэта быў, магчыма сказаць, працяг нашага "трыбуннага дыялогу" з Юсіпцом. У сваім блогу, каментуючы партрэт на нашым сектары ў гульне з Віцебскам, Андрэй Міхайлавіч выказаў думку, што калі ў кожнага гульца ФК Гомель будзе такі партрэт, тады і гульня будзе больш дасканалай. Мы гэта зрабілі. Аднак... лік на табло. На сектары - каля 100 зялёна-белых. Ня гледзячы на невялікую колькасць, шыза была на прыстойным узроўні, нават лепш, чым на мінулай хатняй гульне. Застаецца верыць у лепшае і ў тое, што Юсіпец застанецца на сваёй пасадзе. Фота.

3 тур. 18 красавіка. Граніт (Мікашэвічы) – ФК Гомель 0:2 22.04.09, 18:44

Гульня з Гранітам праходзіла ў Пінску. Першая перамога ФК і невялікая колькасць зялёна-белых на выездзе (каля 15). У плане каляфутбольных спраў трэба адзначыць партызанскую акцыю прымаючага боку. Пінскія прыхільнікі каляфутбольных спраў у колькасці 10-15, вылучыўшы момант, калі залёна-белая раздзяліліся, скокнулі на 6 чалавек моладзі. Пасля кароткай штурхатні і здаволіўшыся 1 знятай разеткай, апаненты хутка рэціраваліся. Усе спробы выйсці на кантакт з "партызанамі" скончыліся няўдачай, не гледзячы на 2 палонных з іх жа стану (пасля гульні палонныя былі адпушчаны)))). ПЕКЛА адным словам)). Вось такія каляфутбольныя недарэчнасці, калі гэта наогул магчыма назваць каляфутболам. На самім матчы былі дымы, за якія некаторыя зялёна-белыя атрымалі "на абаранкі". Фота.

2 тур. 12 красавіка. ФК Гомель – Віцебск 1:1 14.04.09, 19:38

Першая гульня на "Цэнтральным" у гэтым сезоне. Перад матчам нейкая бачнасць афіцыйнай часткі адкрыцця сезону, прадстаўленне новага табло, спітчы кіраўнікоў, крыкі "УРА", якась харэаграфія і г.д. (дзяўчынкі апранутыя або ў "Бэтманаў", або ў "нінз" махалі крыламі, спрабуючы, па ўсей відавочнасці, узляцець. Нават дым запалілі. Карацей кажучы, акоясь ПЕКЛА))). Першы тайм наш ФК правёў неяк недарэчна з мноствам памылак. У другім - каманда кантралявала гульню ўвесь час, аднак, лік так і не змяніўся. Віцебск, па сутнасці, рэалізаваў адзіны свой момант. На сектары - каля 150 зялёна-белых. У пачатку гульны быў падняты партрэт А.Юсіпца і надпіс "МЫ ЗАЎЖДЫ АДНА КАМАНДА". Не вялікая харэаграфія з зялёна-белымі палоскамі, двуручнікі, разеткі. Шыза на даволі прымальнам узроўні ўсе 2 таймы. Фота глядзець тут.

1 тур. 4 красавіка. Нёман (Гародня) – ФК Гомель 1:0 14.04.09, 19:34

Як ні крыўдна, але першую гульню чэмпіянату наш ФК пачаў з паражэння... Выезд у Гародню ні колі не біў рэкордаў па колькасці зялёна-белых. Гэтa пацвердзілася і ў гэты раз. На выездзе прысутнічала каля 30 зялёна-белых. Шыза на ўзроўні гэтай колькасці. Фота глядзець тут.

1/4 кубка. 21 сакавіка. Нафтан (Наваполацк) – ФК Гомель 0:1 31.03.09, 15:21

Адказная гульня 1/4 розыгрышу Кубка Беларусі адбылася ў Віцебску. Так што Нафтан, як і мы ў першай гульне, быў толькі намінальным гаспадаром поля. Гэты матч завяршыўся для нас перамогай 0:1. Не гледзячы на агіднае надвор'е, снег і вецер каманда паказала добрую гульню. Усю гульню перавага была на нашым баку, аднак, не хапіла зусім крыху - аднаго забітага мяча. Фартуна ў гэты дзень была не на нашым баку. Усе надзеі на Кубак пераносяцца на наступны розыгрыш. На выездзе прысутнічалі каля 30 зялёна-белых. Фота глядзець тут.

1/4 кубка. 15 сакавіка. ФК Гомель – Нафтан (Наваполацк) 1:2 31.03.09, 14:50

Такім чынам, панеслася. Доўгачаканы пачатак сезону! Кіраўніцтва стадыёна вырашыла, што гульня ў Гомелі – гэта занадта проста і матч перанеслі ў Магілёў. Халодная суботняя раніца, снег і жудасны вецер. Але гэта не збянтэжыла зялёна-белых і ў Магілёў прыбыла каля 120 супорцераў + даволі прыстойная колькасць простых балел. Дадзены факт прыемна здзівіў. Магілёўскія ахоўнікі, як заўжды, сардэчна сустракалі на трасе ўвесь транспарт з гомельскімі нумарамі. Прыстойная падтрымка, двурушнікі і голы торс ў канцы матчу - усё гэта на фоне бляклай гульні нашага ФК. Вынік - крыўдны прапушчаны мяч на апошніх хвілінах і лік 1:2. Надзеі на кубак пачалі раставаць, як снег па вясне. Аднак, жадаецца верыць, вядома ж, у лепшае! На матчы АМАП крычаў, пры любой спробе рухаў на сектары, спасылаючыся на далікатнасць канструкцыі трыбуны. Пасля гала і ўслед за ім слэма, ахоўнікі парадку, аднак, не вырашыліся ўлезці на сектар. Пасля гульні не было дурных канвояў (мабыць з-за прыстойнай колькасці прыехаўшых). Фанаў адпусцілі на ўсё чатыры бакі. Фота глядзець тут.

Фота. 2008 год. ФК Віцебск - ФК Гомель 23.02.09, 13:47

У раздзеле "Фота" з'явілася новая галерэя з выезду 2008 года ў Віцебск. Азнаёміцца з абнаўленнямі можна тут.

Кубак УЕФА. 17 ліпеня. Легія (Варшава) - ФК Гомель 0:0 13.01.09, 14:20

Раніцай 16 ліпеня 7 зялёна-белых, нягледзячы на працу, вучобу, сямейныя і інш. цяжкасці, адправіліся пакараць Еўропу. Упершыню прабіваўся Еўравыезд. Адзін толькі гэты факт выклікаў буру дадатных эмоцый. Усведамленне ж таго, што мы едзем у Польшчу - на Легію прыводзіў нас у захапленне. У сувязі з гэтым уся дарога да мяжы была напоўнена морам пазытыву - танцулькі, глум. Адмысловую падзяку жадаецца выразіць Dj Smash за яго хіт - Moscow never sleeps які быў ВЫКАНАНЫ намі некалькі дзесяткаў (сотняў?!) раз за выезд, што выклікала нэрвовая засмучэнне і пухліна мозгу ў вадзілы. Непакой выклікаў толькі тэхнічны стан нашага цуда-Сітраёна, ледзь было не прымусіўшы нас працягнуць свой шлях ад Слуцка пехатой. На мяжы, атрымаўшы запаветныя штампы, мы па-сучаснасці адчулі еўравыезд, што адразу адзначылі чарговым выкананнем вышэйзгаданага хіта. Затым нашы мікрон накіраваўся ў Беласток. Пасля начлегу ў прыватным гатэлі, раніцай высунуліся ў Варшаву. Уразіла вялізная колькасць графіці розных клубаў, якімі былі размаляваны амаль усе прыпынкі між Беластокам і Варшавай. У сталіцу Польшчы зарулілі каля 11:00 і да пачатку гульні шпацыравалі па горадзе. Распавядаць пра Варшаву няма сэнсу - гэта трэба бачыць! Па ўсім горадзе велізарная колькасць налепак, графіці, трафарэтаў Легіі! У 11:00 у касаў стадыёна ўжо была чарга. Прытым, што гульня пачыналася ў 20:00. А за 3 гадзіны да гульні фаны ўжо збіраліся на трыбунах. Апрануты Легіяністы былі не ў дарагія фірмовая рыззя, або яго турэцкія фэйкі, а ў звычайную адзежу (асабліва папулярныя польскія лэйбы) з сімволікай каманды. Большасць было на колерах. Сам стадыён і ўвесь абшар вакол літаральна ўвесь у налепках Легіі і яе сяброў. Патрапіўшы на эстадыё, мы разважылі свае сцягі. Пасля чаго мясцовай ахове стадыёна паступіў загад звыш зняць нашы банэр FM, таму што на ім быў намаляваны чэрап (спужаліся напэўна). Прасілі зняць яго яны ВЕЛЬМІ ветліва, звярталіся да нас толькі на Вы. На нашы нецэнзурныя заўвагі яны толькі вінавата ўсміхаліся. Прамармытаўшы, што таксама лічаць гэта распараджэнне бязглуздым, па першым нашаму патрабаванні яны праводзілі У-а на поле, каб ён змог адлюстраваць усе сцягі на фотаапарат. Калі ж банэр быў зняты, ахоўнікі асцярожна згарнулі яго і звалаклі да канца гульні. Здалося, што калі б мы папрасілі здзьмухаць з яго ўсе парушынкі - яны тут жа зрабілі б і гэта. Тут жа прыпомніліся тупыя пысы гомельскага амапа. Жудасна было нават прадставіць, як павялі б сябе гэтыя жывёлы ў дадзенай сытуацыі. Расчараваннем выезду стаў пратэст фанаў Легіі супраць уладальнікаў свайго клубу - буйнага медыя-канцэрна ITI, ва главе з Марыўшэм Вальтэрам. Бо так жадалася ўбачыць польскую ўльтра сваімі вачамі. Але і без гэтага ўразілі зарады палякаў у адрас кіраўніцтва і пераклічка паміж сэктарамі. На футбольным поле каманда зрабіла ўсе, што магла. Гэтую нулявую нічыя можна занесці хлопцам у актыў. У нашай сытуацыі разлічваць на большае было б бязглузда. Пасля гульні каманда ў поўным саставе падышла да сэктара і падзякавала нас за падтрымку. Пасля чаго задаволеныя, але стаміўшыяся мы, селі ў мікрон, адправіліся ў Беласток, дзе завісалі яшчэ дзень. А затым нас чакала дарога дадому. Фота глядзець тут.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)