Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

14 тур. 2 жніўня. ФК Гомель – Нёман (Гародня) 0:3 04.08.09, 14:35

У гэты дзень футбол прынёс зялёна-белым толькі адмоўныя эмоцыі. Пачынальна з незразумеласцяў з кіраўніцтвам стадыёна і сканчаючы рахункам на табло пасля фінальнага свістка. 0:3 другі раз запар яшчэ і ад Нёмана… Сектар у гэты дзень сабраў каля 80 зялёна-белых. Шыза была практычна без перапынкаў. Аднак, гучнасць і зладжанасць жадала лепшага, чаму "спрыяла" гульня. Напачатку матчу была паднята расцяжка "Саша, сардэчна запрашаем дахаты!" для Аляксандра Шагойка, які з 2 круга зноў зайграў у Нашым клубе. Дарэчы, толькі Шагойка і выяўляў хоць нейкую актыўнасць на фоне бляклай гульні астатняй каманды. Бываюць розныя гульні і розныя вынікі, аднак падыход да сектара для каманды стаў добрай традыцыяй.Мы заўсёды будзем побач і верым, што гульцы нарэшце-ткі знойдуць сваю гульню. Фота глядзець тут.

Фан-турнір. 18 ліпеня. Турнір па міні-футболу "GWF20". 22.07.09, 17:21

Перанесены са знакавай даты 9 траўня, турнір "GWF20", прысвечаны 20-годдзю нашага зялёна-белага руху, адбыўся 18 ліпеня. Запоўніўшы тым самым ўтварыўшуюся паўзу ў чэмпіянаце. У параўнанні з мінулым годам турнір павялічыў, як колькасць удзельнікаў, так і свой агульны ўзровень.
Папярэднія заяўкі падалі 8 каманд, якія ў выніку лёсавання былі падзелены на 2-е групы. Група "А": 1.Заходні; 2. 1280 (заўзятары); 3. Рэчыца; 4. Fiesta men. Група "Б": 1.OldSchool (ветэраны); 2. GHB; 3. Светлагорск; 4.Магілёў. Як заўсёды не абыйшлося без неспадзевак. Госці з Магілёва не змаглі прыехаць па нейкіх сваіх рызыка-мажорным акалічнасцям. Іх выявілі жаданне замяніць нашы госці са Светлагорска, заявіўшы другую каманду "Сіла Палессі". Адкрыў турнір, усімі намі паважаны і каханы, А.М. Юсiпец. Сказаўшы прыемныя для нас і, галоўнае, шчырыя словы. Таксама ён зрабіў сімвалічны ўдар па мячы, чым уласна і адкрыў турнір. За гэта атрымаў з нашага боку прыз, як самы лепшы і паважаны гулец турніру.))
Пасля разлютаваных групавых гульняў у паўфіналы прайшлі 1280/ OldSchool і Рэчыца/"СП". Першы паўфінал адзначыўся асоба. Па ходзе гульні ветэраны прайгравалі 0-2, здолелі зраўняць і нават забіць 3 мяч (які не залічылі). Менавіта гэты мяч і стаў "яблыкам разладу", бо відэа паўторы і бакавыя суддзі на турніры адсутнічалі.)) Афіцыйна матч скончыўся з рахункам 3:2 на карысць заўзятараў. Аднак, пасля матчу, выслухаўшы меркаванні абодвух бакоў і іншых назіральнікаў, было прынята рашэнне ўсё ж залічыць гол і вырашыць лёс фіналіста ў серыі пенальці (божая здабыча, так бы мовіць). Пенальці выйгралі ветэраны. Ва 2-м паўфінале перамогу атрымала Рэчыца.
Такім чынам, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: лепшы бамбардзір 8 мячоў - прадстаўнік Рэчыцы ; 3 месца - "Сіла Палессі" (Светлагорск); 2 месца - Рэчыца; 1 месца - OldSchool (ветэраны).
Жадаецца сказаць вялікае дзякуй усім удзельнікам, гледачам і арганізатарам. Са свайго боку спадзяемся ўбачыцца на турніры "GWF21". Толькі разам мы пераможам! Фота глядзець тут.

13 тур. 10 ліпеня. ФК Гомель – БАТЭ (Барысаў) 0:3 15.07.09, 16:37

Нажаль, цуду другі раз не здарылася))) Крыўдны першы прапушчаны мяч на 46 хвіліне 1 тайма, калі б не ён, то ўсё магло б быць па-іншаму. Аднак, вынік, як той казаў, на табло. БАТЭ працягвае ўпэўнены шлях да чэмпіёнства ў гэтым сезоне. На сектары каля 130 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на добрым узроўні ўвесь матч. Нават не вытрымаў барабан, прыйшлося ў паспеху адшукваць запасны. На сектары выдатная атмасфера, новыя сцягі, невялікая харэаграфія з плашчакамі. Каманда, не гледзячы на 0:3, знайшла ў сабе сілы і падышла да сектара пасля фінальнага свістка падзякаваць за падтрымку. У стаўленні апанентаў трошкі крэатыву ў расцяжцы "А-ссс-тыньце". Уласна толькі ў гэтай расцяжцы і складаўся ўвесь каляфутбол ))), бо больш нічога характэрнага ў гэты дзень не адбылося. Фота глядзець тут. А таксама тут (fcgomel.com).

12 тур. 5 ліпеня. Дынама (Менск) – ФК Гомель 1:2 07.07.09, 17:04

Калі-небудзь мары спраўджваюцца))) Нарэшце-ткі наша каманда змагла перапыніць чараду з госцевых параз. І не проста перапыніць, а атрымаць перамогу над адным з лідараў нашага чэмпіянату! На выездзе каля 40 зялёна-белых. Падтрымка на належным узроўні ўсю гульню. Неяк дзіўна глядзелася шыза Дынама, усю гульню нейкая млявая і невыразная, нягледзячы на вялікую колькасць народа на сектары. Нажаль, гэта ўжо не тое Дынама, якое калісьці задавала ўзровень ультры для ўсёй Беларусі. Нажаль для Дынама, але да шчасця для нас і менская каманда апынулася ў ролі прайграўшага. Нарэшце Гомель паказаў добрую гульню і заслужыў на ўсё 100 гэту перамогу. Мы верылі і наша вера матэрыялізавалася! На зваротным шляху зялёна-белыя сустрэліся з камандай на трасе. Бурныя віншаванні жадалі завяршыць падкіданнем у паветра Андрэя Міхайлавіча. Аднак, ён аддаў перавагу сціпла схавацца ў аўтобусе. Такія перамогі па праўдзе з'яўляюцца крыніцай яшчэ большай веры ў тое, што Мы ўсё разам робім і надаюць велізарны зарад аптымізму. Фота глядзець тут.

11 тур. 26 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Смаргонь 3:2 29.06.09, 17:13

Ізноў, пасля амаль што месячнага перапынку, футбол вярнуўся на "Цэнтральны". Добрая традыцыя хатніх перамог працягваецца. Аднак, перамога над аўтсайдарам нашага чэмпіянату далася Гомелю нялёгка, са мноствам памылак і недакладнасцяў. Аднак, вынік, да нашага шчасця, на табло. У пятніцкі вечар 13 віраж не сабраў шмат зялёна-белых (каля 70). Аднак, не гледзячы на колькасць, галасавая падтрымка на належным узроўні. На матчы была рэалізавана пераклічка паміж сектарамі (нашым і заўзятараў), якая так доўга абмяркоўвалася ў інэце. Для першага разу атрымалася задаволена-ткі нядрэнна, улічваючы яшчэ і той факт, што менавіта пасля пераклічкі быў забіты першы гол Гомелю. Спадзяемся, што гэты пачын будзе працягнуты і далей на наступных гульнях. Фота глядзець тут............. P.s. 2006 год для зялёна-белых выдаўся вельмі жорсткім. Мы страцілі двух сваіх таварышаў і паплечнікаў. Тры гады, як адзін за адным трагічна загінулі Андрэй "Грындэр" (02.04.2006) і Павел Корань (10.06.2006). Хлопцы, Вы заўсёды разам з намі і назаўжды ў нашых сэрцах...

.:Звяртаем вашу ўвагу:. 24.06.09, 00:29

Звяртаем увагу на тое, што змяніўся наш E-mail. Зараз вашы лісты мы чакаем па адрасе: gwfront@gmail.com Таксама звяртаем вашу ўвагу на тое, што наша "Відэа" перамясцілася на youtube. Зараз наша відэа можна глядзець он-лайн ці запампаваць па адрасе: http://www.youtube.com/user/gwfront

10 тур. 30 траўня. ФК Менск – ФК Гомель 1:0 05.06.09, 19:49

Наш любімы і магутны, на жаль, другою гульню запар у гясцях злівае. А гэтую гульні зліў нават без асаблівай барацьбы. Не зразумела і крыўдна, чаму дома гульцы нашага ФК паказваюць добрю гульню, а на выезде, як-быццам гуляюць зусім іншыя?! Не гледзячы на гэтыя недарэчныя абставіны ў Менску прысутнічалі каля 40 зялёна-белых. Усю гульню добрая галасавая падтрымка, нават не гледзячы на дождж у другім тайме. Пасля дажджу ўсе вырашылі агаліцца па пасаку, аднак менскія паліцыянты, відавочна, з'являючыся пурытанскімі барацьбітамі, загадалі апрануцца. Фота глядзець тут.

9 тур. 23 траўня. ФК Гомель – Днепр (Магілёў) 2:0 25.05.09, 17:59

Зноў хатняя перамога! Сектар каля 100 зялёна-белых. Шыза на добрым узроўні ўвесь час гульні. У пачатку 1 тайму на сектары зялёна-белае сэрца і надпіс: "Адно жыццё. Адна каманда". Па склаўшайся добрай традыцыі Нашай каманды ў поўным складзе падышла да сектару пасля аканчання гульні. З Магілёва каля 80 чалавек, якія добра падтрымлівалі сваю каманду і парадвалі усіх прысутнічаючых нядрэнным фаяр-дым-шоў. Фота глядзець тут.

8 тур. 17 траўня. Дынама (Брэст) – ФК Гомель 3:1 19.05.09, 17:25

Нажаль зноў пройгрыш у гасцях. Васілюк унёс сваю лепту. На выезде 20 зялёна-белых. Не дрэнная для гэтай колькасці падтрымка. Каманда пасля заканчэння гульні, не гледзячы на пройгрыш, у поўным складзе падышла да нашага сектару. І ў крыўдныя моманты мы павінны быць разам. Толькі так і ніяк інакш. Асобны дзякуй хлапчукам з БМ за ветлівы прыём.))) Фота глядзець тут.

7 тур. 10 траўня. ФК Гомель – Тарпеда (Жодзіна) 2:1 11.05.09, 17:21

Перамога на полі і пройгрыш па-за ім. У дзень гульні за горадам адбыўся забівон у фармаце 15х15 – перамога за жодзінцамі. Агульная колькасць прыбыўшых каля 50. Нашы госці прывезлі склад на добрым узроўні. Але ж гэта паражэнне толькі на нашым сумленні. Застаецца толькі працаваць і ўздымаць свой узровень. Як гаворыцца: жадаеш нешта зрабіць - пачні з сабе! Прыклад прад вачыма. ФК Гомель здолеў знайсці сваю гульню, як вынік - перамога. На матчы шыза на добрым узроўні. Барабан робіць сваю справу. ))) Таксама святочны расцяг, прысвечаны нашаму 20-гадоваму юбілею. 9 траўня 1989 адбыўся першы выезд зялёна-белых. Выезд быў у Магілёў, на ім прысутнічалі 6 чалавек. Лепшым падарункам для ўсіх зялёна-белых быў падыход пасля пераможнай гульні Нашай каманды ў поўным складзе да сектара. Таксама было вельмі прыемна пачуць віншавальную аб'яву ў наш бок па стадыёну пасля гульні. Усім вялікі дзякуй! Наш гонар - зялёна-белы колер! І толькі разам мы пераможам! Фота глядзець тут.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35

GWF © 2008 (developed by Pack)