Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

23 тур. 17 кастрычніка. ФК Гомель - ФК Менск 1:3 29.10.09, 00:36

За 4 гульні да канца чэмпіянату наш клуб апынуўся, як гэта ні сумна канстатаваць, у зоне вылету. Гэта гульня мела вялікае значэнне ў нашым цяперашнім становішчы, бо ФК Менск таксама з'яўляецца адным з прэтэндэнтаў на вылет. Выйграй мы - становішча ў табліцы магло б быць больш стабільным, калі можна так выказацца. Аднак, у футбалістаў было на гэты рахунак, мабыць, сваё адмысловае меркаванне. Бязвольна, без барацьбы і проста шпацыруючы пешшу па полі, яны аддалі 3 ачка нашым прамым канкурэнтам. На сектары прысутнічала каля 80 зялёна-белых, якія падтрымліваюць, хутчэй, больш саміх сябе, чым гульцоў. Са сталіцы прыбыло каля 50 "госцяў". Фота глядзець тут.

22 тур. 4 кастрычніка. Днепр (Магілёў) – ФК Гомель 2:0 07.10.09, 00:29

На выездзе ў Магілёў прысутнічалі каля 55 зялёна-белых. Выезд прыемны ва ўсіх адносінах, чаму спрыяе і прыгажосць самага горада, і дружалюбныя адносіны з яго жыхарамі))). Шыза з нашага боку на задаволена-ткі сярэднім узроўні, чаму ўласна вельмі спрыяла гульня каманды, нажаль. З ультры можна вылучыць расцяжкі "Гомель" на Дняпроўскім сектары і "Днепр" - на нашым. Таксама вельмі запомніліся пераклічкі паміж нашымі сектарамі: "Толькі Днепр! - Толькі Гомель!", "Разам! - І да канца!". Не гледзячы на паразу, гульцы знайшлі ў сабе мужнасць і падышлі да сектара. Фота глядзець тут.

21 тур. 27 верасня. ФК Гомель - Дынама (Брэст) 3:1 28.09.09, 23:52

Перавярнуўшы старонку з усімі адстаўкамі, пратэстамі і г.д., мы прыйшлі на сектар падтрымліваць свой родны клуб. 13 сектар у гэты дзень сабраў каля 100 зялёна-белых. Падтрымка на выдатным узроўні ўвесь матч. Без барабанаў, без усякага інвентара, толькі нашы галасы, рукі і добрая гульня ФК Гомель. 3-1 і вялікі зарад аптымізму зноў у нашых сэрцах і жадаецца верыць у лепшае. Мы разам і гэта галоўнае. Пасля матчу невялікая пераклічка з камандай. З ультры можна адзначыць толькі маляваны банар "Кожнаму сваё", адрасаваны нашым гасцям з Брэста. Па ўсёй верагоднасці яго мала хто паспеў разглядзець, бо паліцыянты хутка адрэагавалі на гэту бяскрыўдную расцяжку, над сектарам ён пратрымаўся каля 1-2 хвілін. У плане КФ гэты дзень нічым не адзначыўся (не зраслося, так бы мовіць). Фота глядзець тут.

20 тур. 23 верасня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 4:0 28.09.09, 23:51

Гульня прыйшлася на будны дзень. 5 чалавек на выездзе і гэтым усё сказана. Практычна на кожнага зялёна-белага па прапушчаным мячы ФК. 4:0 - такога выніку ўсе мы даўнютка не назіралі. Яшчэ адна незразумелая параза ў гасцях.Фота тут.

19 тур. 19 верасня. мтз-рыпа - ФК Гомель 4:2 28.09.09, 23:49

Гэта гульня сабрала задаволена-ткі прыстойны выязны лік. У Менск адправілася каля 60 зялёна-белых. Пройдучы невялікім маршам у наваколлях стадыёна, усе былі прыняты ў абдымкі ахоўнікаў правапарадку. Шыза на добрым узроўні ўвесь матч, аднак, вынік гульні не ўзрадаваў. 4:2 і яшчэ 3 страчаных ачка ў нашага ФК. Менскі АМАП ізноў выступаў у ролі "барацьбітоў за пурытанскую маральнасць" і імгненна рэагаваў на голае тулава))).Фота глядзець тут.

18 тур. 13 верасня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 2:1 13.09.09, 22:13

Намі было прынята рашэнне байкатаваць і гэту хатнюю гульню. Гэта ўсяго толькі яшчэ адна спроба паказаць сваё адмоўнае стаўленне да непрафесіяналізму кіраўніцтва, як стадыёна, так і клуба. Мы не сілкуем ніякіх ілюзій, аднак, зрабіць гэта былі проста абавязаны. Не быць на сектары, калі гуляе твой клуб, для ўсіх нас, паверце на слова, вельмі вялікая ахвяра. Мы не пакідаем свой клуб ні пры якіх акалічнасцях, гэта толькі часавая мера. Не быць на сектары мы проста не можам! Кіраўніцтва і гульцы змяняюцца рэгулярна, а застаёмся толькі Мы, таму што ФК Гомель - гэта і ёсць Мы!

17 тур. 30 жніўня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 1:2 05.09.09, 23:33

У сувязі з нашымі пратэстамі на папярэдняй гульні і далёкай адлегласцю, выезд у Наваполацк адмысловага ажыятажу не выклікаў. На выездзе прысутнічала ўсяго 15 зялёна-белых. А пасля 1 тайма з іх засталося ўсяго 2. Усе астатнія адправіліся на вакзал, бо іншай магчымасці з'ехаць у гэты дзень проста не было. ФК выйграў 1:2. Перамога дазволіла нам хоць бы на трохі падняцца ў турнірнай табліцы. Што будзе далей... пажывём, убачым. Фота глядзець тут.

16 тур. 22 жніўня. ФК Гомель - Граніт (Мікашэвічы) 1:1 23.08.09, 01:26

Да гэтай гульні ўсе зялёна-белыя падышлі з вялікім каменем на сэрца і падарванай верай у кіраўніцтва каманды. Юсіпца зрушылі з паста галоўнага трэнера (па афіцыйнай версіі ён падаў у адстаўку самастойна). Інтэрнэт поўніўся мноствам усякіх фактаў, чутак і здагадак. Тое, што адбылося (ці адбывалася ўжо даўно) у камандзе мы, напэўна, хуткім часам пэўна не пазнаем. Аднак, адно можна сказаць: няўцямная гульня каманды ў апошніх турах і, як следства, адстаўка галоўнага трэнера - гэта не толькі недахопы ў працы самога Юсіпца, але і "паддыванныя" гульні ўсярэдзіне клуба.
У гэты дзень сектар сабраў усяго каля 50 зялёна-белых (на тое былі не толькі чыннікі з вышэйапісанай сітуацыі, але і свае ўнутраныя). Да матчу ашаламіла патрабаванне начальніка аховы стадыёна зняць партрэт Юсіпца, які мы выважылі на суседняй трыбуне. Ён нават не заленаваўся гэта зрабіць самастойна, пасля чаго перадаў яго нам. Гэта акалічнасць яшчэ больш пераканала нас у правільнасці прынятага рашэння пра спыненне ўсякага далейшага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам стадыёна і клуба, прынамсі, да прыходу на месцы іх дырэктараў адэкватных асоб. Напачатку матчу падняты расцяжкі: "ТРАДЫЦЫІ", "ГОНАР", "СУМЛЕННЕ", "ЮСІПЕЦ". Праз 5 хвілін: "ПАФАС", "КРЫВАДУШНАСЦЬ", "СКВАПНАСЦЬ", "КІРАЎНІЦТВА". У канцы тайма падняты партрэт Юсіпца і шыза ў яго падтрымку. Пасля канчатка першага тайма, скруціўшы сцягі, усё выдаліліся з сектара, пакінуўшы там толькі самотны АМАП. Рахунак пасля фінальнага свістка 1:1. Гомель працягвае сваё падзенне ў турнірнай табліцы, але ўжо без Юсіпца. Якім будзе хатні сектар у 18 туры, пакажа час і наступная гульня. Фота глядзець тут.

15 тур. 16 жніўня. ФК Віцебск - ФК Гомель 1:0 23.08.09, 01:25

Выезд у цэлым прайшоў весяла, калі не лічыць рахунку на табло пасля фінальнага свістка. Усяго Віцебск наведала 25 зялёна-белых. Шыза на добрым узроўні ўвесь матч. Футбалісты пасля канчатка матчу падышлі да сектара і падзякавалі за падтрымку. Аднак, параза ёсць параза. Наш каханы ФК Гомель усё ніжэй і ніжэй апускаецца ў турнірнай табліцы. У чым асноўная прычына ўсяго адбывалага - вялікае пытанне. Тым не менш прычыну знайшлі ў Юсіпце. Трэнер, які для ўсіх нас з'яўляецца ўвасабленнем нашага гомельскага футбола. І ў любой сітуацыі наш крэдыт даверу да яго бязмежны, бо такога шчыра адданага свайму роднаму клубу трэнера ніколі не было і, напэўна, не будзе. Аднак, пасля гэтага матчу папаўзлі чуткі пра будучае паседжанне рады клуба і магчымай адстаўцы... Фота глядзець тут.

1/16 кубка. 8 жніўня. Камунальнік (Слонім) – ФК Гомель 0:2 13.08.09, 00:08

Нарэшце - перамога. Хай і не над найдужэйшым супернікам і нават не ў чэмпіянаце, а ў кубку, але ўсё ж любая перамога паднімае настрой і ўмацоўвае веру ў будучыню. Чым чорт не жартуе, можа кубак будзе Наш))) У Слоніме прысутнічала каля 30 зялёна-белых. На выездзе шмат весялосці, здзекаў і іншых атрыбутаў. Прыемна здзівіла адэкватнасць прадстаўнікоў мясцовай міліцыі. На запалены дым не было ніякіх правакацый і спроб улезці на сектар. Усюды б такіх разумных прадстаўнікоў правапарадку))) Фота глядзець тут.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 35

GWF © 2008 (developed by Pack)