Вітаем усіх зялёна-белых! Сайт будзе працаваць пакуль у тэставым рэжыме архіва матэрыялаў. Усе актуальныя навіны ў нашых сацсетках.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

Ліга Еўропы, 2 раўнд. 26 ліпеня. ФК Гомель - ФК Рэнова (Македонія) 0:1 26.08.12, 02:29

На гэты раз квіткі ўжо каштавалі ледзь даражэй, чым на мінулы раўнд. І адкрыта кажучы вялікай гледачовай цікавасці дадзеная гульня не выклікала ні ў звычайных гледачоў, ні, мяркуючы па ліку, у саміх футбалістаў. Мабыць, пасля навіны пра тое, што ў наступным 3 раўндзе каманда пераможца нашай пары павінна гуляць з ФК Ліверпуль, усе ўжо ўяўна паляцелі на тыдзень наперад… Аднак у македонцаў былі іншыя думкі на гэты конт. Як вынік 0:1 перамога Рэновы. Шыза ўвесь матч на добрым узроўні не гледзячы на лік. Задачу выйсця ў наступны раўнд хлопцы ўсё ж выканалі, завошта ім вялікае дзякуй! Да нас едзе Ліверпуль! Пары гадоў назад такое магло прысніцца толькі ў сне, а цяпер гэта рэальнасць. Мары ўсё ж калі-небудзь, ды спраўджваюцца!)) Фота.

1/16 кубка Беларусі. 22 ліпеня. ФК Полацк - ФК Гомель 1:1 (6:7) 26.08.12, 02:04

Паміж матчамі 2 раўнда Лігі Еўропы ФК Гомель адправіўся на выезд у Полацак, дзе ў 1/16 Кубка сустрэўся з мясцовым ФК Полацак адпаведна)) Бо асноўны склад каманды павінен быў рыхтавацца да зваротнай гульні, было прынята рашэнне, што на гэты матч адправіцца дубль, узмоцнены некалькімі гульцамі асноўнага складу. Падтрымаць нашу моладзь у такім адказным заданні ў Полацак адправілася каля 50 зялёна-белых. Гульня атрымалася вельмі эмацыйнай. Шыза на працягу ўсяго матчу на добрым узроўні. 0:0 у асноўны час. У дадатковае на першых хвілінах забілі нашы хлопцы, на апошняй хвіліне дададзенага часу прапусцілі... па пенальці спачатку ляцелі 2:0, зраўняліся пры 5:5, потым 6:6 і Саковіч бярэ пенальці, Цімашэнка афармляе перамогу 6:7!!! Малайчыны хлопцы! Фота.

Ліга Еўропы, 2 раўнд. 19 ліпеня. ФК Рэнова (Македонія) - ФК Гомель 0:2 26.08.12, 01:51

На гэты раз ужо па просьбе нашага ФК наступны тур, у якім мы павінны былі гуляць на выездзе ў Бабруйску, быў перанесены на восень. У 2 раўндзе Лігі Еўропы нам дастаўся ў супернікі ФК "Рэнова" (Македонія). І зноў першая гульня на выездзе. Нажаль, ні ў каго з тых зялёна-белых, якія захацелі адправіцца на выезд у Македонію, не апынулася шынгену. Звярнуўшыся ў ФК з просьбай пра якую-небудзь паперу, якую можна падаць у пасольства для паскарэння выдачы візы, быў атрыманы адмоўны адказ. Бо, са слоў адміністрацыі клуба, македонскі бок адмовіўся даслаць якую-небудзь паперу для заўзятараў. Па выніку, нажаль, нікому так і не атрымалася патрапіць на гэты выезд… Каманда пацешыла і выйграла 0:2. Шанцы на выйсце ў 3 раўнд вельмі ўзраслі!

Ліга Еўропы, 1 раўнд. 12 ліпеня. ФК Гомель - ФК Вікінгур (Фарэры) 4:0 26.08.12, 01:27

Да зваротнай гульні з ФК "Вікінгурам" была падрыхтавана вялікая і якасная ўльтра, прысвечаная старту нашага ФК у Лізе Еўропы. Пасля шматтыднёвых паходаў па кабінетах, выпраўленняў і шматлікага іншага быў узгоднены эскіз вялікага палатна 20 х 6 метраў. У гэты будны летні вечар віраж сабраў каля 280 зялёна-белых. Для Лігі Еўропы колькасць не такая ўжо і вялікая, аднак, як і ў мінулай гульні з Менскам, шыза была на выдатным узроўні. Напачатку матчу было паднята палатно і зялёна-белыя плашчакі. Па ходзе матчу дзвуручнікі, вялікія і малыя сцягі. Візуальна сектар глядзеўся шыкоўна. Нарэшце-ткі атрымалася дамагчыся дазволу на вывешванне новага банара "1989", які рабіўся менавіта да дня нараджэння руху і павінен быў вісець яшчэ ў траўні. Каманда перамагла 4:0, выканаўшы задачу па выйсці ў 2 раўнд Лігі Еўропы. Фота.

18 тур. 8 ліпеня. ФК Гомель - ФК Менск 2:2 26.08.12, 01:00

Прыляцеўшы ў Гомель у сераду, нашаму ФК мела быць у нядзелю сустрэнецца са сталічным ФК Менск. Супернік не з лёгкіх, што і пацвердзіў матч. На віражы прысутнічала, напэўна, самы нізкая колькасць зялёна-белых за сезон (каля 150). Тым не менш, шыза была на вельмі высокім узроўні ўвесь час матчу. Не колькасцю, а якасцю, як той казаў. Па ходзе матчу прайграваючы 0:2, наш ФК усёткі знайшоў у сабе сілы і адквітаў 2 мяча. Як прызнаваліся пасля матчу нашы гульцы: менавіта наш віраж гнаў іх наперад і дадаваў сіл. Дзякуй хлопцам за такія адкрыцці. Толькі разам мы пераможам! Фота.

Ліга Еўропы, 1 раўнд. 3 ліпеня. ФК Вікінгур (Фарэры) - ФК Гомель 0:6 26.08.12, 00:15

Такім чынам, наш ФК сёлета пачаў свой шлях у Лізе Еўропы з 1-га кваліфікацыйнага раўнда. У супернікі нам дастаўся ФК "Вікінгур" з экзатычнай ва ўсіх адносінах краіны пад назвай Фарэрскія выспы, з насельніцтвам каля 50 тыс. чалавек, афіцыйна змешчаныя ў юрысдыкцыі Даніі. Супернік папытаў праз УЕФА перанесці гульню з 5 ліпеня на 3, у сувязі з тым, што ў іх там, на выспах толькі 1 стадыён дапушчаны для гульняў, а 5 ліпеня там будзе гуляць нейкая другая фарэрская каманда, таксама прымаючая ўдзел у ЛЕ. Увогуле, у Еўропе асоба нікога не хвалюе якія там у Беларусі расклады, галоўнае каб чальцам Еўрасаюза было зручна)) Выязная гульня з Мазыром (1.07) у выніку была перанесена на верасень. Такім чынам, да вылету "туды не ведаючы куды" засталося каля тыдня. У сувязі з тым, што найблізкае пасольства дадзенай дзяржавы знаходзіцца ў Маскве, а часу менш тыдня, зрабіць візу ахвотнікам-выездзюкам быў шанец толькі праз ФК. Па выніку выляцець атрымалася толькі аднаму зялёна-беламу, якому дадзеная паездачка стрэліла пад 1К зеляні. Гэта, мабыць, самы далёкі выезд (па адлегласці) за ўсю гісторыю нашага руху. Завошта выездзюку, як той казаў: "рэспектуха, братуха!". З яго слоў, уражанняў маса, там рэальна ёсць, што паглядзець і чаму здзівіцца. Фота справаздачу было абяцана запілаваць па прыходзе музы)) Будзем чакаць… Па выніку наша каманда выйграла 0:6, забяспечыўшы сабе надзейны зачын на хатнюю гульню. Фота.

15 тур. 23 чэрвеня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 0:1 04.07.12, 02:13

Трэці выезд "серыі" меў быць у Наваполацк, з якім наш ФК гуляе вельмі, так бы мовіць, напружана. Варта нагадаць, што менавіта Нафтан "не пусціў" па пенальці наш клуб сёлета ў фінал кубка. Выезд для зялёна-белых прайшоў у традыцыйных экскурсіях па храмах і выбітнасцям старажытнага Полацку . Перад матчам было ўладкована невялікае шэсце да стадыёна з дымамі і шызай. Міліцыя на стадыёне паводзіла сябе вельмі адэкватна, што ў цяперашнія часы вялікая рэдкасць. Для 30 зялёна-белых на госцевым сектары шыза на вельмі добрым узроўні. Яшчэ адна выязная перамога 0-1. Каманда ў поўным складзе поруч сектара пасля фінальнага свістка. Фота.

12 тур. 19 чэрвеня. Дынама (Менск) - ФК Гомель 0:1 04.07.12, 01:35

Другі выезд з "серыі" меў быць у Менск да мясцовага "Дынама" на перанесены матч 12 тура. З улікам дня правядзення гульні (аўторак), колькасці людзей на мінулым выездзе і выніку мінулай гульні, прагнозы былі не вясёлкавыя. Аднак, прагнозы бываюць далёкія ад рэальнасці. "Не наш дзень" мы змаглі змяніць "нашым днём"! Госцевы сектар у колькасці 60 зялёна-белых пасля фінальнага свістка святкаваў разам з камандай выязную перамогу 0-1! Усё ў нашых руках, спадары! Ну і, як той казаў "Тыхтотакой? Давайдасвіданія!"))) Фота.

14 тур. 15 чэрвеня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 1:0 04.07.12, 01:23

Чэмпіянат 2012 выдаўся проста ўнікальным у плане тупасці і не лагічнасці календара. Пасля амаль месячнага перапынку і хатняй гульні з Шахцёрам нашаму ФК, у следстве асаблівасцяў пераносаў гульняў, трэба згуляць 4 выязных матчу запар за дзва з паловай тыдня. Такіх "фішак" не ўзгадаюць нават "вартавальнікі трыбун". Для ўсіх зялёна-белых гэта рэальнае "выпрабаванне на трываласць". На першы выезд з "серыі" у Жодзіна (ў пятніцу) да госцевага сектара дабраліся 15 зялёна-белых. "Чорная паласа" для ФК Гомель наступіла не толькі ў раскладзе, але і на гульнявым полі. Пасля крыўднай хатняй нічыёй з Шахцёрам, госцевая параза 1-0 ад аўтсайдара чэмпіянату было ўдарам прама ў сэрца… Як сказаў наш галоўны трэнер на прэс-канферэнцыі: "Гэта быў не наш дзень". Будзем верыць, што гэты дзень пройдзе і заўтра ўжо будзе "нашым днём".

13 тур. 11 чэрвеня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 1:1 04.07.12, 00:59

Цуды календара ў гэтым сезоне проста не перастаюць дзівіць. Пасля амаль месячнага перапынку футбол на "Цэнтральны" вярнуўся ў… панядзелак. Тым не менш, нават у будны дзень на гульню з Шахцёрам віраж сабраў каля 300 зялёна-белых. Шыза ўвесь матч на добрым узроўні. Зялёна-белыя сцягі, дзвухручнікі, якіх з кожнай гульнёй становіцца ўсё больш, значна ажыўляюць сектар і надаюць яму рэальныя фарбы. Гульня разгортвалася для нас як нельга лепш. 1-0 ужо ў першым тайме, да 90 хвіліны лік не змяніўся. Аднак, як той казаў, у футбол гуляюць да апошняй секунды. На 92-й хвіліне Шахцёру атрымоўваецца забіць зваротны мяч і 2 ачка сплываюць ад нас у невядомым кірунку… А шчасце было так блізка)) Нягледзячы на эмоцыі, пасля фінальнага свістка каманда падышла да сектара падзякаваць за падтрымку. І ў горы і ў радасці зялёна-белыя заўсёды павінны быць разам. Фота.

1 ... 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 ... 35

GWF © 2008 (developed by Pack)