Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

27 тур. 20 кастрычніка. ФК Гомель - батэ (барысаў) 0:1 19.01.14, 04:49

Праз 2 месяца нашы "вечныя сябры" з гарадскога мястэчка Барысаў ізноў завіталі ў горад над Сожам. У гэты раз яны выявілі цуды вынаходлівасці і ўжылі на выездзе "Італьянскі стыль" (усе ў чорным, без колераў і з мінімумам банараў). Ну як гаварыцца, не жадаеш страціць ружу… едзь на "італьянскім стылі")) Аднак "атмасфера сяброўства" ўжо напалілася да мяжы яшчэ ў мінулы раз, так што гэтага прыезду зялёна-белыя чакалі вельмі моцна… Ноч, дзень перад матчам і пасля яго былі насычаны разнастайнымі падзеямі. З самых знакавых: удалы рэйд "начных паляўнічых"; "чэрнушны крэатыў" ад групы невядомых, якія перад выездам гульцоў батэ з гасцініцы на матч перагарадзілі дарогу труной, дзе ляжала пудзіла з казлінай галавой у жоўта-сіняй ружы; найпоўны "ветлівы прыём" госцяў падчас другога тайма (шашлыкі ўсёткі дачакаліся сваёй гадзіны), так што некаторыя з прыезджых нават не змаглі падняцца з-за стала для далейшых танцаў, іншыя ж проста ўцяклі "пакурыць". На самім жа матчы эмоцыі таксама "ліліся праз край". З ультры было падрыхтавана палатно з малюнкам фота каманды Гомелю 1910 (першы раз у футбол у Беларусі згулялі менавіта ў нас) і надпісам "Нашчадкі першых не павінны быць чацвёртымі!" (у гэтым матчы намінальна вырашаўся лёс нашых прэтэнзій на бронзавыя медалі). Напал дасягнуў свайго апагею ў канцы сустрэчы. На сектары з'явілася палатно з надпісам "Е5 батэ", а з трыбун панесліся ўсім вядомыя зарады пра шахматныя камбінацыі для батэ і пра спадара, які ўсё купіў)) Дадзеная акалічнасць выклікала масу варушэнняў і летаніны разнастайных праваахоўнікаў поруч фан-віражу (матч транслявалі ў прамым эфіры). Аднак, нягледзячы на разлютаваную і двухбаковавострую гульню, адзін мяч у нашы вароты вырашыў зыход матчу. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе поруч сектара з узаемнымі апладысментамі. Фота.

26 тур. 6 кастрычніка. Шахцёр (Салігорск) - ФК Гомель 1:2 19.01.14, 04:46

Напачатку гэты матч не выклікаў аптымізму, бо супернік - шматгадовы лідэр чэмпіянату. Ды і 3 прайграныя запар матчы перад гэтым адклалі свой адбітак. Аднак мы верылі толькі ў нашу перамогу і нам ушанавалася! Гасцявы сектар у Салігорску сабраў каля 70 чалавек. Падтрымаць нас прыехалі таксама хлопцы з Слуцка. Шыза практычна цэлы матч без перапынку, аднак па гуку не выдавалі свой максімум, але каб перакрычаць гаспадароў - хапіла з лішкам)) Наогул сектар традыцыйна для Салігорска быў месцам чаду і весялосці! Танцы ў перапынку і слэм, тролінг мясцовых дзяўчат і шэрых. Пасля фінальнага свістка ўся каманда, уключаючы запасных і галоўнага трэнера каля сектара. Мы дзякуем за перамогу, яны ж дзякуюць за падтрымку. Па класіцы жанру гэтую ідылію паспрабавалі сапсаваць "людзі ў шэрым", аднак, нашы гульцы, не раздумваючы, ўпісваюцца і адганяюць выючых сабак у бок. Толькі разам мы пераможам! Крыху пазней да нас падыйшлі Зрдзян і Моця. Мы чакаем вашага вяртанне, хлопцы! Інтрыга ў барацьбе за бронзу ажывае. Фота.

25 тур. 25 верасня. ФК Гомель - Нёман (Гродна) 0:1 19.01.14, 04:44

Па прычыне недахопу ў нашай краіне паліцаяў - усе з'ехалі ахоўваць "Дажынкі 2013", па просьбе ЎУС матч быў перанесены на панядзелак. Як цудоўна, ці не праўда?.. Наш віраж шчыльна змясціўся на 12 сектары. З новенькага быў прадстаўлены банер "ГОМЕЛЬ. Самы лепшы горад. Самы лепшы клуб". Усім, хто здаваў грошы - рэспект і пашана. Добрая падтрымка каманды на працягу ўсяго матчу, нядрэнна зайшла "грэцкая" шыза. Што тычыцца гульні - каманда злівае трэці матч запар і апускаецца ўсе ніжэй. Што ж, рыхтуемся на Салігорск. Хлопцам як ніколі будзе патрэбна наша падтрымка. Фота.

24 тур. 21 верасня. Тарпеда (Жодзіна) - ФК Гомель 2:1 19.01.14, 04:40

Гасцявы сектар у Жодзіна сабраў каля 35 зялёна-белых. Мабыць даюць аб сабе ведаць агідная гульня каманды ў апошніх турах і другі выезд запар ... Дарога нічым асаблівым не вызначылася, акрамя спроб гаспадароў аказаць «сардэчны прыём» адной з груп «сабакароў». Аднак гэтыя спробы былі хутка скончаны шэрымі. АМАП на стадыёне ў гэты раз быў больш-менш адэкватны. А вось даглядалі па поўнай праграме: глядзелі нават сумкі пры перадачы ў камеру захоўвання. 90 хвілін млявай гульні, сярэдняй шызы, і 2:1 пасля фінальнага свістка. Адчуваецца, што наша каманда зноў трапіла ў нейкую эмацыйную яму ... Фота.

23 тур. 15 верасня. Дынама (Менск) - ФК Гомель 3:1 19.01.14, 04:38

Пасля двухтыднёвага перапынку зноў выезд і зноў у Менск. Падтрымаць каманду сабралася каля 80-90 зялёна-белых. Асобна варта адзначыць абвастрэнне тупасці мясцовых шэрых: апроч забароны на "непажаданыя" суколкі, з'явілася забарона на татуіроўкі. Тату не вопратка, яе ў камеру захоўвання не здаць. Аднак, як вынік камусьці з зялёна-белых давялося назіраць матч з гары. Што тычыцца гульні - наш першы гол падарыў надзею. Але за ім адразу ж, як халодны душ, рушылі аж 3 галы запар ў адказ. Па сутнасці, гульня была зроблена за 20 хвілін. Але не губляючы духу і веры ў каманду, шызелі ўвесь матч. Мы ў поўнай меры скарысталіся акустыкай "Трактара": асабліва заходзілі кароткія зарады. Пасля свістка каманда падышла да сектара падзячыць за падтрымку. Гэтаксама апладысментамі нас узнагародзілі Канцавы і Стасевіч (зараз гульцы Дынама). Фота.

22 тур. 1 верасня. ФК Менск - ФК Гомель 0:0 19.01.14, 04:35

1 верасня ў Дзень ведаў зялёна-белыя адправіліся на заключную выязную гульню першага этапу чэмпіянату супраць ФК Менска. Агульны лік фанатыкаў склал каля 110. З-за дзіўных паводзін адміністрацыі прымалага стадыёна і міліцыі на сектар патрапіла толькі частка людзей. Астатнія ж зялёна-белыя, якія не прайшлі на стадыён з-за няправільных суколак, шалікаў і проста, таму што з Гомелю, размясціліся на ўзгорачку каля стадыёна. Такім чынам "неафіцыйны" фан-сектар сабраў парадку 65 чалавек і 45 на стадыёне. Але як пасля апынулася ў якасці падтрымкі ад гэтага толькі выйгралі. Сталыя пераклічкі, сумесныя зарады і песні. Шыза была нон стопам. Што ж да гаспадароў матчу... сектар у чалавек 15-20 з зарадамі раз у 10 хвілін і без банараў. Па канчатку гульні ўся каманда падыходзіць спачатку да фан-сектару на стадыёне, а потым і да ўзгорачка і цісне кожнаму руку і дзякуе за падтрымку. Такія моманты запамінаюцца надоўга і яшчэ больш умацоўваюць наша адзінства! Фота.

1/8 Кубка Беларусі. 25 жніўня. ФК Гомель - ФК Славія (Мазыр) 1:0 19.01.14, 04:33

У гэты дзень сектар сабраў каля 180 зялёна-белых з добрай шызой. Па гульні вылучыць штосьці складана, пасля цудоўнага штрафнога гуляць сталі "на вынік". Што ж датычыцца госцяў, "кіраўнікоў Палесся", то іх прыехала 2 чалавека. Аднак не выключана, што 3 аўтобуса спынілі дзесьці на трасе, а 50 урвіцеляў якія прадраліся ў горад сядзелі дзесьці на суседніх трыбунах, чакаючы шанцу замуціць шэдвіл)) Фота.

21 тур. 18 жніўня. ФК Гомель - батэ (барысаў) 3:2 19.01.14, 04:29

Пасля хатняй паразы і невыразнага выязнога матчу ўсім зялёна-белым жадалася ўбачыць сапраўдны футбол у выкананні нашага ФК. А бо матч быў з "вечнымі сябрамі", то гэтага жадалася ўдвая. Адпаведны "градус" прысутнічаў да і пасля матчу, на стадыёне і за яго межамі. Аднак госці ад "ветлівага прыёму" адмовіліся, а «шашлыкі» засталіся адмакаць ў соўсе да наступнага разу, так бы мовіць. З ультры да гульні было падрыхтавана палатно з малюнкам фанатаў і футбалістаў на фоне "Цэнтральнага", і расцяжка "КАЛІ МЫ АДЗІНЫЯ - МЫ НЕПЕРАМОЖНЫЯ!" І вось ужо да сярэдзіны першага тайма Гомель забівае гол, які адгукаецца апантанасцю на трыбунах. "Цэнтральны" на гэтым матчы, дарэчы, паставіў абсалютны рэкорд наведвальнасці чэмпіянату - 7600. Аднак батэ не прымусіў сябе доўга чакаць і адквітаў адзін гол. 1-1 пасля першага тайма. Пасля перапынку зялёна-белы віраж адрозніўся крэатывам у выглядзе надзіманай паненкі ў ружы батэ, прывязанай за шыю да парэнчаў аднаго з балконаў(спасылка да гісторыі пра канчатак "вечнага сяброўства" так бы мовіць). Дадзены крэатыў выклікаў кучу валтузні паліцаяў поруч сектара і, як ні сумна, гала ў нашы вароты. Як "гумовай Зіне" не наканавана было доўга вісець пад віражом, так і батэ не наканавана было доўга весці ў ліку)) Дакладны ўдар Кірыльчыка і 2-2! Чарговая бура эмоцый на трыбунах з голаснымі скандаваннямі прозвішча капітана. За 15 хвілін да канца гульні на поле выходзіць выхаванец нашага дубля малады Аляксандр Янчанка, якому наканавана было стаць героем гэтага дня. Страціўшы мяч у простай сітуацыі, ужо ў наступным нападзе замыкае галавой прастрэл і 3-2! Заставалася гуляць яшчэ 5 мінуць і стараннямі суддзі дадалі яшчэ 4. Але "Гомель" паспяхова вытрымаў націск. Валявая перамога над прынцыповым супернікам і да таго ж 2 раз у гэтым сезоне. Дзякуй, хлопцы! Дзеля такіх момантаў варта жыць! Фота.

20 тур. 8 жніўня. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 2:0 19.01.14, 04:26

На самы далёкі для зялёна-белых выезд чэмпіянату адправілася каля 60 чалавек. Надвор'е спрыяла да пешых шпацыраў і іншым забаўкам. А ў Гародню ёсць на што паглядзець. За пару гадзін да гульні ўсе групы злучаюцца ў адзін моб і рухаюць да стадыёна. І тут пачаўся "канец святла" - неба за пару мінуць з блакітнага стала зусім чорным. Да пачатку гульні хмары раскрыліся наймоцным ліўнем. За пару секунд усе змакрэлі наскрозь (грошы і квіткі на зваротны шлях ператварыліся ў кашу). Аднак шызе такія акалічнасці толькі паспрыялі! А вось на гульні нашай каманды гэта адбілася ў іншы бок. 1-0 у першым тайме і 2-0 пасля фінальнага свістка. Пасля матчу гульцы падышлі да сектара, паспрабавалі растлумачыцца і падзякавалі за падтрымку. Паліцаі патрымалі зялёна-белых яшчэ мінуць 15 пад дажджом, затым усіх у "скрыначку" і на вакзал. Там хоць неяк спрабавалі высушыцца: хтосьці выкручваў шмоткі, хтосьці разважыў іх на сядушкі. Палова вакзала людзей у адным споднім - мясцовыя ў шоку!)) Пасля дахаты без прыгод і прыём амапам у Гомелі. Як быццам у іх працы іншай няма… Фота.

19 тур. 3 жніўня. ФК Гомель - Белшына (Бабруйск) 1:3 19.01.14, 04:22

Гомель зноў вярнуўся на "Цэнтральны", аднак ўзрадаваць гледачоў каманда так і не змагла. Зялёна-белы віраж сабраў у гэты цёплы суботні вечар каля 180 чалавек з дабрай шызой, якая камандзе так і не дапамагла, на жаль. 1-3 пасля фінальнага свістка... Гасьцей, шоб ві так жылі, прыбыло каля 50 насоў. Фота.

1 ... 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 ... 35

GWF © 2008 (developed by Pack)