Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 15 чэрвеня (чацвер). У 12 туры Чэмпіянату Гомель у Гарадзеі згуляе з мясцовым ФК Гарадзея. Пачатак гульні ў 19:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

12 тур. 11 чэрвеня. Белшына (Бабруйск) - ФК Гомель 1:2 21.04.15, 02:47

Серада, выязная гульня, у чарговы раз «прывітанне АБФФ»! Не гледзячы на будны дзень, падтрымаць Вялікі і Магутны ў Тэль-А-бруйску сабралася добрая колькасць зялёна-белых. Сектар налічваў каля сотні + / -. Не зважаючы на спякоту, выдатная гукавая падтрымка на працягу ўсяго матчу. Перамога 2-1, каманда ў поўным складзе падыходзіць да сектара, сумесная пераклічка з гульцамі. Толькі Гомель, толькі перамога! Фота.

11 тур. 6 чэрвеня. ФК Гомель - Тарпеда (Жодзіна) 0:0 21.04.15, 02:45

Пятніца, футбол, што яшчэ можа быць лепш? Праца, вучоба ў мінулым, наперадзе сябры, сектар і мора эмоцый. Хатні матч з адным з сапернікаў на трапленне ў першую шасцёрку ў чэмпіянаце. Сектар сабраў каля 120 ультрас, з актыўнымі зарадамі на працягу ўсяго матчу І новымі сцягамі. Госці прыехалі з спазненнем, і на працягу ўсяго матчу маўчалі. Гульня так і не выявіла пераможцу, нічыя 0:0. Фота.

10 тур. 31 траўня. ФК Менск - ФК Гомель 1:2 21.04.15, 02:44

Чарговы выезд абяцаў быць цікавым. Сцяжыны ў сталіцу невыведныя :) Хтосьці дабіраўся на клубным аўтобусе, хтосьці на "мікроне", хтосьці аўта-спынам, а хтосьці, не змяняючы традыцыям, з дапамогай любай "Беларускай Чыгункi ". Дадаем мясцовы філіял зялёна-белых - і як вынік на сектары парадку 90 гомельскіх + 1 магілёўскі паплечнік. Шыза на ўзроўні, тым больш ўвесь матч гэтаму спрыялі падзеі: гол любімага клуба, выдаленне ў "гаспадароў", пенальці ў нашую браму, і гол-гармата ў дададзены час! Каманда бяжыць святкаваць перамогу да выязднога сектара! Дзякуй хлопцам за невымоўныя адчуванні! Асобны дзякуй Мішу Сівакову, які вярнуў каманду да сектара для пераклічкі "Толькі Гомель - Так, толькі Гомель! ". Green-White назаўсёды! Фота.

9 тур. 26 траўня. ФК Гомель - Шахцёр (Салігорск) 1:0 21.04.15, 02:41

Чарговая гульня ў будны дзень (і далёка не апошняя). Спякота, панядзелак, матч з адным з лідэраў чэмпіяната, амаль пусты Цэнтральны... Што можа быць лепш для фаната?)) Шыза практычна нон-стоп, усё гучней і гучней. Тыя, хто прыйшоў не пашкадавалі: ачуняўшы пасля траўмы, Мацвеенка прыносіць такую патрэбную перамогу. Пасля заканчэння ўся каманда каля сектара. Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя! Пакуль мы разам - мы не зведаем паразы! Асобны дзякуй Сяргею Мацвейчыку: "Ты змагаўся, але мы апынуліся мацнейшымі". Чакаем твайго вяртання дадому. Фота.

8 тур. 15 траўня. Нёман (Гродна) - ФК Гомель 1:1 21.04.15, 02:39

На адзін з самых далёкіх выездаў дабралася больш за два дзесятка зялёна-белых. "Дзякуй підэраціі" за перанос гульні на чацвер. Ўзровень шызы быў лепшым, якім ён мог быць для такой колькасці. Але нашаму "Вялікаму і Магутнаму" перамогу здабыць зноў не атрымалася... Пасля матчу частка зялёна-белых адразу на вакзал і дадому, а нехта яшчэ і застаўся патусіць на ўікэнд у адным з найпрыгажэйшых гарадоў нашай краіны. Фота.

7 тур. 10 траўня. ФК Гомель - Дняпро (Магілёў) 0:0 21.04.15, 02:37

9 траўня споўнілася 25 гадоў нашаму фанацкаму руху. Чвэрць стагоддзя мы ідзем за камандай нягледзячы ні на што. Адметна, што гульня 10 мая была з нашымі сябрамі з Магілёва, бо ў гэты горад 25 гадоў таму і быў прабіты першы выезд. Менавіта да гэтай даты быў прымеркаваны перформанс. Традыцыйна яркая візуальная падтрымка, сумесныя "зарады" з "Дняпром", пераклічка з "кузьмой", а пад сканчэнне другога тайма "нейкія невядомыя" запускаюць салют за сектарам. На жаль, каманда не парадавала нас перамогай. Пасля фінальнага свістка першым да сектара падыходзіць Кірыльчык, а за ім і астатнія. "Чорная паласа" нажаль працягваецца... Спадзяемся, што вяртанне Мацвеенка пасля траўмы верне каманду ў больш станоўчы настрой. Фота.

6 тур. 4 траўня. Нафтан (Наваполацк) - ФК Гомель 1:0 21.04.15, 02:35

Пасля першай паловы травеньскіх святаў “Гомелю” трэба было гуляць у Наваполацку. З-за раскладу цягнікоў і часу пачатку матчу, не ўсе жадаючыя змаглі “прабіць” гэты выезд і хтосьці накіраваўся да нашых сяброў у Магілёў. Як звычайна, дабіраўся хто як мог: асноўная частка фанатаў прыехала цягніком, некаторыя прыехалі на аўто, а нехта пракаціўся аўтаспынам. На сектары каля 45 чалавек, з сярэдняй шызой і 3 банэры. Пасля матчу – размова з камандай пра іх ня вельмі добрую гульню... Фота.

5 тур. 26 красавіка. ФК Гомель - Дынама (Менск) 0:2 21.04.15, 02:33

Вось і настаў дзень матчу з адным з лідэраў чэмпіянату. У параўнанні з мінулай хатняй гульнёй, сектар у колькасці паменшыўся, але не ў якасці. Варта таксама адзначыць і ранні час пачатку матчу, які паставілі з-за трансляцыі па ТБ. Візуальная падтрымка каманды была на ўзроўні, двухручнікі і сцягі ўпрыгожвалі зялёна-белыя сектара. Зарады гналі каманду наперад, але прапусцілі па галу ў кожным з таймаў і як вынік пройгрыш 0:2... Усе на выезд ў Наваполацк![br] p.s. У гэты ж дзень у нашых братоў з Магілёва адбылася бяда. Па дарозе на выезд у Салігорск адбылася аварыя, у якой адзін з хлопцаў загінуў... Фота.

4 тур. 19 красавіка. ФК Гомель - ФК Слуцк 1:0 21.04.15, 02:29

Байкот скончыўся - зялёна-белыя ізноў на сваім мейсцы: 12 і 13 сектары ўпрыгожаныя сцягамі ды банэрамі. Перад гульнёй ад прадстаўнікоў фан-сектара Аляксею Аляксандравічу Мяркулаву быў падораны шалік і выказаныя словы падтрымкі. У цяжкі для каманды і трэнера момант было вырашана паказаць нашае адзінства. Да гульні была падрыхтавана расцяжка "Да перамог толькі разам". Усё было на ўзроўні: візуальная і гукавая падтрымкі. Як вынік, Гомель атрымлівае перамогу, хай і з мінімальным лікам, але такую важную ў псіхалагічным плане. Гэтая гульня стала 50 для Паўла Кірыльчыка, што не выпала з поля зроку фан-віражу. Невялікае палатно з пажаданнем і шалік ў падарунак пасля гульні. Пакуль мы разам - мы не зведаем паразы! Фота.

3 тур. 13 красавіка. ФК Гомель - батэ (барысаў) 0:3 21.04.15, 02:26

Перад гэтай прынцыповай гульнёй адбылася нейкая сустрэча "за зачыненымі дзвярыма" паміж кіраўніцтвам ФК і УЎС. У выніку чаго на оф.сайте клуба з'явілася інфармацыя аб тым, што "фан-сектару быць" ... http://fcgomel.by/press/news/2014/fan_sektoru_bit/ У сваю чаргу зялёна-белыя адрэагавалі на яго сваім зваротам: У адказ на апублікаванае на афіцыйным сайце клуба паведамленне аб праведзенай сустрэчы і прынятых рашэннях, ад імя ўсіх зялёна-белых хацелася б выказаць павагу кіраўніцтву ФК Гомель за зробленыя важныя крокі на шляху вырашэння сітуацыі, якая склалася. Футбольны клуб выступіў у ролі свайго роду гаранта пры вырашэнні магчымых будучых любых канфліктных момантаў. За што мы шчыра ўдзячныя.[br] У 3 туры актыўная падтрымка з 13, 12 сектараў не ўяўляецца магчымай, у сувязі з абмежаванасцю ў часе, і каб пазбегнуць блытаніны і магчымых правакацыйных момантаў у гэтак значным для ўсіх нас матчы.[br] Зялёна-белы віраж вернецца на сваё звычайнае месца з 4 тура, 19 красавіка на гульню з ФК Слуцк. Фота.

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 ... 35

GWF © 2008 (developed by Pack)