Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

1/16 кубка Беларусі. 17 ліпеня. ФК Маладзечна - ФК Гомель 0:5

Воляю жэрабя ў 1/16 фінал Кубка Беларусі па футболе лёс звёў нас з ФК Маладзечна. З гэтым клубам зялёна-белыя ўжо даўно знаёмыя і калісьці гулялі ў адной з ім лізе. Цяпер Маладзечна гуляе ва 2 дывізіёне. Каля 50 зялёна-белых, якія прыехалі на выезд, перад матчам маглі назіраць праход фанатаў Маладзечна, колеры клуба якіх, дарэчы, таксама зялёна-белыя. Неймаверная спякота (каля 40 градусаў) наклала адпаведны адбітак на гульню. Тым не менш 0:5 і мы ў наступнай стадыі розыгрышу. Не гледзячы на спякоту і смагу, падтрымка на добрым узроўні. У першым тайме была ўладкована акцыя "Няма банара - вывешвай суколку!", у 2 тайме акцыя была скончана, бо ўсім вельмі моцна напякло ў галаву і суколкі былі скарыстаны замест галаўных убораў)). У сувязі з апошнімі "павевамі" пракуратары і міліцыі, вельмі пацешыў мясцовы каларыт паводзін на стадыёнах. Стадыён у Маладзечна - гэта нейкі рэтра-анклаў 90-х. "Суддзя підарас", "Атсаси ў Маладзечна", "… хуй пакладзём" - гэта ўсяго толькі бедны пералік таго, што нам давялося пачуць. Куды нам з нашымі "жыдыми ды пеўнямі" да талерантнасці маладзечанскай міліцыі)). Быццам бы адна і тая ж краіна, і БФФ адно, але вось да Гомелю чамусьці заўсёды больш "увага" з боку праваахоўнікаў з нагоды і без нагоды.









GWF © 2008 (developed by Pack)