Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

11 тур. 19 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Хваля-Пінск 5:1

Аксіёма пра спад пасля піка пацвердзілася ў гэты дзень на нашым віражы)). Пасля амаль трох сотняў на выездзе ў Рэчыцу на гэты матч хатні сектар сабраў толькі дзве сотні зялёна-белых. Нягледзячы на гэта, падтрымка была на высокім узроўні ўвесь матч з уключэннем новых песень і крычалак. Наша каманда паказвала проста феерычную гульню. Самая буйная перамога ў гэтым сезоне 5:1 над супернікам, які з'яўляецца адным з нашых прамых канкурэнтаў на выйсце ў вышэйшую лігу. З ультры: сцягі, двухручнікі і 2 новых вялікіх сцяга. Пасля фінальнага свістка каманда ў поўным складзе падышла да сектара. Узаемныя апладысменты за падтрымку і за выдатную гульню. Ганчарык падбег да нашага віражу са сваім маленькім сыночкам. Гэта вельмі цешыць і даказвае, што мы ўсё разам, што мы - адна вялікая зялёна-белая сям'я.



GWF © 2008 (developed by Pack)