Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

9 тур. 6 чэрвеня. ФК Гомель – ФК Хімік 2:0

Ізноў, так бы мовіць, "абласное дэрбі". І яшчэ адна наша перамога да шэрагу. І гэта акалічнасць не можа не цешыць. Аднак, невялікую лыжку дзёгцю ў гэты дзень нам так бы мовіць "выдала" абласная пракуратура сваім "Предписанием об устранении нарушений законодательства". Пад забарону патрапілі пару куплетаў з нашай крычалкі, якія, зыходзячы з вышэйзгаданага дакумента "…содержат признаки призывов к действиям, разжигающим национальную вражду, социальную рознь, связанные с призывами к насилию, унижением национальной чести и достоинства". Складаецца нейкае дваякае ўражанне. З аднаго боку: цяпер практычна ўсе фан-рухі краіны разглядаюць, так бы мовіць "пад лупай" у мясцовых органах правапарадку, у сувязі з усім вядомым менскім банарам і рэзанансам пасля яго. Нам забараняюць вывешваць некаторыя расцяжкі, забараняюць кідаць стужкі і серпантын, зараз ужо і да крычалак справа дайшла. З іншага боку: у папярэднім туры фанатамі сённяшняга нашага суперніка "Хіміка" было ўладкована невялікае фаяр-шоў у сябе на хатнім сектары, якое было дазволена міліцыяй. Рытарычнае пытанне: дзе логіка?..
А зараз непасрэдна да матчу. На сектары каля 200 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на добрым узроўні, увесь сектар у цэлым і споукмэн у прыватнасці, добра спраўляюцца са сваёй "працай". З ультры: сцягі маленькія і вялікія, якія, дарэчы, ізноў дазволена разгортваць на тэлескапічных вудах. Падагульніўшы ўсе гэтыя "дазволы" і "забароны" жадаецца сказаць толькі адно: усё, што не забівае нас, робіць нас толькі мацней!..
Пасля матчу каманда ў поўным складзе і нават больш (хтосьці з гульцоў узяў з сабой маленькага сыночка) падышла да сектара. Пасля ўзаемных апладысментаў каманды і нашага віражу капітану Сяргею Матвейчыку быў уручаны вялікі торт ад нашага фанацкага братэрства ў гонар яго дня нараджэння.









GWF © 2008 (developed by Pack)