Да добрага пачынаеш хутка абвыкаць і забываць пра дрэннае. Трэцяя запар перамога нашага ФК пасля паразы ў дэрбі. Рахунак на табло 3:0, хоць ён мог быць значна больш. Дзякуй гульцам на матч і за выдатныя эмоцыі. Мазырская "Славія" патрапіла пад раздачу галоў, як той казаў. На сектары прысутнічала каля 220 зялёна-белых. Галасавая падтрымка на хатнім сектары рэальна выйшла на новы ўзровень, чаму пацверджаннем і гэта гульня. З элементаў ультры: сцягі і двухручнікі. Дзякуй усім, хто прыкладае свае высілкі, здае грошы на агульную справу, і проста прыходзіць і хварэе за Наш каханы клуб на сектарах актыўнай падтрымкі. Толькі разам Мы пераможам. Гэта яшчэ не мяжа! |