Гульня з лідарам 1 лігі (на той момант), асабліва ў святле пройгрышу дэрбі, шматлікімі вечна ныючым "заўзятарамі" ўяўлялася, як яшчэ адзін крок уніз. АЛЕ, ды дзе там! Гульцы акрамя добрай рызыкоўнай гульні (як у мінулым матчы) паказалі яшчэ і вынік. 2-0 у нашу карысць, нерэалізаваны пенальці і куча галявых момантаў, цудам адбіты мяч з нашых варот - гэта быў сапраўдны футбол. Менавіта такія гульні прыцягваюць гледачоў на стадыёны, дадаюць аптымізму і веры ў "светлую будучыню". На матчы прысутнічалі каля 200 зялёна-белых. Акцэнт у гэтым матчы быў зроблены толькі на гукавую падтрымку, якая, дарэчы, была на годным узроўні. |