Наступная гульня з удзелам ФК Гомель адбудзецца 31 сакавіка (субота). У 1 туры Чэмпіянату Гомель у бабруйску згуляе з СФК Слуцк. Пачатак гульні ў 15:00.

Навiны Фота Фан-крама Спасылкi Мы

4 тур. 10 траўня. ФК ХБК – ФК Гомель 2:0

Вось і для нас слова "дэрбі" набыло літаральнае значэнне. Яшчэ адна гомельская каманда ХБК (хата будаўнічы камбінат), заснаваная ў 2008 г., зараз ужо гуляе з ФК Гомель у адной лізе. Супрацьстаянне не толькі на футбольным полі, але і ў гарадскіх футбольных структурах. І супрацьстаянне не заўсёды сумленнае і спартовае, так бы мовіць.)) Матч быў перанесены з 8 на 10 траўня, у сувязі з імпрэзай на стадыёне 65-годдзі Перамогі. Рэшткі "імпрэзы" валяліся па ўсім полі. У гэты дажджлівы травеньскі вечар на стадыён прыйшла задаволена-ткі прыстойная колькасць гледачоў. 13 жа віраж сабраў каля 250 зялёна-белых. Новае размяшчэнне па сектары дало свае плады, у плане ўзмацнення гучання шызы і больш маляўнічаму выгляду віражу. У сярэдзіне першага тайма прапушчаны гол з кутняга, затым ігнараванне суддзём відавочнага парушэння ў штрафным пляцы ХБК, і адразу за гэтым недарэчная чырвоная картка гульцу Гомеля. Другі тайм - гульнявая перавага нашага ФК і прыкры не забіты мяч, які 2 разы выносілі з лініі варот, услед за гэтым прапушчаная контратака і 2-і прапушчаны мяч. Не гледзячы на ўсё гэта, гукавая падтрымка ўсю гульню на вельмі высокім узроўні, бо хлопцы сапраўды змагаліся ўвесь матч, нават застаўшыся ў меншасці. З ультры: расцяжка з малюнкам герба Гомелю і яго контураў на фоне зялёна-белага палатна, надпіс "Гомель - гэта Мы!". Гэта маляваная расцяжка была, мабыць, самай вялікай (больш 20 м) за ўсю гісторыю нашага руху. Асноўная ідэя складалася ў тым, што ў нашым горадзе ўжо ёсць каманда з вялікай і хвалебнай гісторыяй, і імя гэтай камандзе - Гомель. А Гомель - гэта і ёсць МЫ!












GWF © 2008 (developed by Pack)